Вы тут

Рэалiзаваць заклад цяпер могуць не толькi ламбарды


У нашай краiне ўступiлi ў сiлу палажэннi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 21 мая 2020 года № 2, дзе прадугледжваецца спрашчэнне працэдуры накладання спагнання на закладзеную маёмасць i яго рэалiзацыi юрыдычнымi асобамi, якiя не з'яўляюцца мiкрафiнансавымi арганiзацыямi. Гэтую iнфармацыю паведамiла прэс-служба Нацыянальнага банка краiны.


У дакуменце гаворыцца, што да ўказаных юрыдычных асоб адносяцца дзяржаўныя юрыдычныя асобы, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву i зарэгiстраваныя ў сельскай мясцовасцi, а таксама якiя ажыццяўляюць скупку каштоўных металаў i камянёў для папаўнення Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь.

У адпаведнасцi з дэкрэтам юрыдычныя асобы, якiя не з'яўляюцца мiкрафiнансавымi арганiзацыямi, але маюць права ажыццяўляць адпаведную дзейнасць, надзелены правам у выпадку невяртання мiкрапазыкi, забяспечанай закладам, самастойна накласцi спагнанне на закладзеную рухомую маёмасць коштам менш за 100 базавых велiчынь i яе рэалiзаваць. Заўважым, раней такое права было дадзена толькi камерцыйным мiкрафiнансавым арганiзацыям (ламбардам). Акрамя таго, дэкрэтам вызначаецца, што парадак ажыццяўлення ламбардамi i юрыдычнымi асобамi, якiя маюць права ажыццяўляць мiкрафiнансавую дзейнасць, аперацый з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi вызначаецца Мiнiстэрствам фiнансаў.

Што гэта дае? Цяпер i на гэтыя юрыдычныя асобы, якiя аказваюць бытавыя паслугi i скупляюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi, распаўсюджваюцца нормы правiлаў самастойнага накладання спагнання на рухомую маёмасць, якая прызначана для асабiстага, сямейнага або хатняга выкарыстання, якой забяспечана выкананне абавязацельстваў па дамове мiкрапазыкi i сума ацэнкi якой не перавышае 100 базавых велiчынь, а таксама яе самастойнай рэалiзацыi, устаноўленыя для камерцыйных мiкрафiнансавых арганiзацый (ламбардаў).

У Нацбанку лiчаць, што спрашчэнне працэдуры накладання спагнання на закладзеную i невыкупленую маёмасць i яе рэалiзацыi павысiць цiкавасць юрыдычных асоб, якiя аказваюць бытавыя паслугi i ажыццяўляюць скупку каштоўных металаў i каштоўных камянёў, да выдачы грамадзянам мiкрапазык. Гэта, у сваю чаргу, будзе спрыяць павышэнню даступнасцi названай фiнансавай паслугi для насельнiцтва.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».