Вы тут

Як з дапамогай сучасных тэхналогій развіваецца Белгідрамет


Паспяховасць любой гiдраметслужбы сёння залежыць ад сучасных тэхналогiй. Як з iх дапамогай развiваецца Рэспублiканскi цэнтр па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды?


Прагназаванне надвор'я — адна з найскладанейшых задач, вырашэнне якой немагчыма без дакладных даных наземных назiранняў i выкарыстання сучасных тэхналогiй. Станоўчаму вынiку паспрыяе выкананне комплексу мерапрыемстваў па мадэрнiзацыi, тэхнiчным пераўзбраеннi i вывядзеннi на высокi тэхналагiчны ўзровень усiх элементаў
узаемазвязаных сiстэм атрымання гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi.

Для павышэння якасцi прагназавання пагодных умоў Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя была распрацавана Дарожная карта па ўдасканаленнi прагназавання надвор'я на кароткатэрмiновую i сярэднетэрмiновую перспектыву на 2018—2020 гады. Комплекс яе мерапрыемстваў уключае не толькi тэхнiчныя аспекты (мадэрнiзацыя i пашырэнне сеткi назiранняў, тэхнiчнае пераабсталяванне, мадэрнiзацыя лакальнай вылiчальнай сеткi), але i работу з кадравым складам, са спажыўцамi, паляпшэнне iмiджу Белгiдрамета i iншае.

— Згодна з дарожнай картай, да канца 2020 года плануецца павялiчыць агульную колькасць функцыянуючых метэастанцый да 67 (да 2018 года iх было 51) праз арганiзацыю новых пунктаў назiранняў з устаноўкай на iх аўтаматычных метэаралагiчных станцый (АМС) i аўтаматызацыi ўсiх дзеючых пунктаў назiранняў, — расказаў начальнiк службы метэаралагiчных прагнозаў Аляксандр БЯГАНСКI. — Летась набыты i ўстаноўлены дзевяць АМС на дзеючых пунктах назiранняў у Высокiм, Навагрудку, Оршы, Шаркаўшчыне, Драгiчыне, Жыткавiчах, Лынтупах, аграгарадку Палескi (Лунiнецкi раён) i Браславе.

Фота Аксаны Яноўскай.

На дакладнасць прагнозаў надвор'я моцна ўплываюць i глабальныя змены клiмату. Яны праяўляюцца, у тым лiку, у пераменлiвым характары ападкаў. Так, па словах спецыялiста, летам 2019 года ў Беларусi склалася нестандартная сiтуацыя. Дажджы, якiя праходзiлi на тэрыторыi краiны, насiлi лiўневы характар i характарызавалiся нераўнамерным размеркаваннем i рознай iнтэнсiўнасцю нават у межах аднаго горада. Для павышэння якасцi абслугоўвання спажыўцоў прынята стратэгiчнае рашэнне аб пашырэннi сеткi назiранняў у буйных гарадах краiны. Так, у Мiнску летась дадаткова былi ўстаноўлены шэсць аўтаматычных метэаралагiчных станцый.

Сёлета адноўлены назiраннi ў гарадскiм пасёлку Лельчыцы — на самай паўднёвай станцыi краiны. У мэтах пашырэння сеткi назiранняў на 2020 год запланаваны ўвод у эксплуатацыю сямi новых пунктаў назiранняў у населеных пунктах Навасёлкi, Iўе (Гродзенская вобласць), Плешчанiцы (Мiнская вобласць), Маларыта, Кобрын (Брэсцкая вобласць), Расоны (Вiцебская вобласць), Вялiкi Мяжнiк (Магiлёўская вобласць).

Пашыраецца i сетка радыёлакацыйных назiранняў Белгiдрамета — сёння яна складаецца з пяцi лакатараў, аб'яднаных у адзiную сiстэму. У пачатку жнiўня доплераўскi метэаралагiчны радыёлакатар запрацаваў у аэрапорце Гродна.

Выкарыстанне дакладнай iнфармацыi пра надвор'е i клiмат дазваляе органам дзяржкiравання прымаць важныя рашэннi, а прадпрыемствам i арганiзацыям — выбiраць правiльную стратэгiю развiцця сваёй гаспадарчай дзейнасцi. Бо дзякуючы своечасова прынятым ахоўным мерам зводзiцца да мiнiмуму шкода ад уздзеяння небяспечных i неспрыяльных гiдраметэаралагiчных з'яў.

— Развiццё сеткi метэаралагiчных радыёлакатараў на тэрыторыi Беларусi дазволiць стварыць адзiнае радыёлакацыйнае поле i павялiчыць своечасовасць i дакладнасць штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных i небяспечных метэаралагiчных з'явах надвор'я, — адзначыў Аляксандр Бяганскi.

У снежнi 2018 года з уводам у эксплуатацыю метэаралагiчнай станцыi Мiнск у раёне ваеннага гарадка Уручча адноўлена радыёзандзiраванне атмасферы з дапамогай сучаснай аэралагiчнай сiстэмы DigiCORA. Яна дазваляе атрымаць тэмпературна-ветравы профiль атмасферы на розных вышынях. Даныя аэралагiчных назiранняў у Мiнску, Брэсце i Гомелi шырока выкарыстоўваюцца пры прагназаваннi надвор'я, небяспечных i неспрыяльных гiдраметэаралагiчных з'яў.

Для ўмацавання кадравага патэнцыялу Белгiдрамета на пастаяннай аснове праводзiцца павышэнне прафесiйнай квалiфiкацыi кадраў на базе навучальных устаноў Расгiдрамета, Еўрапейскага саюза i Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi. У 2019 годзе на курсах павышэння квалiфiкацыi па пытаннях прагназавання надвор'я, у тым лiку небяспечных з'яў, на бязвыплатнай аснове прайшлi навучанне 14 спецыялiстаў-сiноптыкаў.

Веранiка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Каб ведаць усё пра надвор'е

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».