Вы тут

У Магiлёве адбыўся электронны кiрмаш вакансiй


У Магiлёве адбыўся электронны кiрмаш вакансiй, дзе ўсе ахвотныя памяняць або знайсцi работу маглi азнаёмiцца з прапановамi прадпрыемстваў i арганiзацый. Абмяняцца меркаваннямi з работадаўцамi i адправiць сваё рэзюмэ можна было на электроннай платформе дзяржаўнай службы занятасцi.


— Такая форма работы практыкуецца ўжо некалькi месяцаў, яна была ўкаранёная ў сувязi са складанай эпiдэмiялагiчнай абстаноўкай, — кажа першы намеснiк начальнiка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магiлёўскага гарвыканкама Марыя Шапнеўская. — Прынцып дзеяння такi: спачатку на сайце анансуецца дата правядзення кiрмашу, а ў прызначаны час актывiзуецца iнфармацыя па наймальнiках i вакансiях. Колькасць наведванняў сайта залежыць ад колькасцi арганiзацый-удзельнiкаў. Калi мы арганiзоўваем вялiкi кiрмаш вакансiй, у якiм удзельнiчае 30—40 прадпрыемстваў, адпаведна i людзей збiраецца больш. У цэлым жа звярталася ад 200 да 500 чалавек. Праводзiлi таксама i мiнi-кiрмашы па нейкай асобнай галiне.

Гэтым разам кадры для сябе шукалi восем магiлёўскiх арганiзацый, сярод якiх абласная дзiцячая бальнiца, домабудаўнiчы камбiнат, прадпрыемства «Метыз» Беларускага грамадскага аб'яднання таварыства глухiх, вытворчы iнстытут «Магiлёўаграпрампраект», ААТ «Задняпроўе», ААТ «Ольса», ААТ «Зенiт», таварыства «Тыфлас» Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку. Прапаноўвалiся вакансii iнжынераў, электрамеханiкаў, прыбiральшчыц, адмiнiстратараў баз даных, бухгалтараў, кiроўцаў, кухараў, правiзараў — усяго 147 рабочых месцаў. Заробкi — ад 375 да 1000 рублёў.

За дзве гадзiны сайт наведала 258 чалавек, з iх больш за 40 % людзей ва ўзросце 25-34 гадоў i 25 % тых, каму 35-44.

— Мы пашыраем магчымасцi грамадзян, прапануем iм новыя спосабы знайсцi работу, — кажа суразмоўнiца. — У нас дзейнiчае банк вакансiй, ён пастаянна папаўняецца, але гэта аднабаковая сувязь. Больш iнфармацыi можна атрымаць падчас традыцыйнага кiрмашу вакансiй, дзе можна задаць пытанне наймальнiку i адправiць рэзюмэ. Сёння ў нас iснуюць розныя формы ўзаемадзеяння з суiскальнiкамi. Гэта i асабiсты прыём непасрэдна ва ўпраўленнi, i днi прадпрыемстваў, i электронныя кiрмашы вакансiй. Плюс апошняй формы яшчэ i ў тым, што ў кiрмашы могуць удзельнiчаць прадпрыемствы не толькi канкрэтнага горада або раёна. Апошнiм разам людзей набiрала сталiчнае прадпрыемства, якое гатова было даць iнтэрнат. Калi чалавек згодны на пераезд, чаму б i не скарыстацца такой прапановай? Што датычыцца найбольш папулярнай формы стасункаў, то гэта, канешне, афлайн-сустрэчы. Большая колькасць грамадзян выказвае жаданне прыходзiць i абмяркоўваць усе пытаннi з наймальнiкам у жывой гутарцы.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Загаловак у газеце: Кiрмаш вакансiй у рэжыме анлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».