Вы тут

Што цікавага паглядзець па ТБ на наступным тыдні


Кiно — тая прастора ў мастацтве, якая дазваляе цэламу калектыву творцаў не толькi паказаць сваё майстэрства, але i адлюстраваць стаўленне да падзей у гiсторыi, грамадстве i падзялiцца ўласнымi разважаннямi на актуальныя асабiста для iх тэмы. На наступным тыднi гледачы «Беларусь 3» змогуць убачыць фiльм-споведзь Андрэя Таркоўскага, бiяграфiчную драму пра Уладзiмiра Высоцкага i дакументальны аповед пра палонных Вялiкай Айчыннай вайны.


«Люстэрка» — кiнастужка Андрэя Таркоўскага, якая выйшла ў 1974 годзе. У ёй гледачу прадстаўлена споведзь аднаго са знакавых кiнарэжысёраў другой паловы ХХ стагоддзя. На экране, быццам у люстэрку, Таркоўскi дэманструе свае ўспамiны. Тут ёсць месца простым i складаным, важным i выпадковым падзеям, з якiх складаецца жыццё ва ўсёй яго непаўторнасцi. На першы погляд здаецца, быццам успамiны разрозненыя, але потым разумееш: гэта рахунак чалавека самому сабе, дзе адзiны суддзя — сумленне. Будуючы свой аповед у двух вымярэннях на экране — памiж цяперашнiм i мiнулым, — рэжысёр дзелiцца з гледачамi сваiмi роздумамi пра жыццё, дзе не абыходзiцца без непаразуменняў i пачуцця вiны перад блiзкiмi людзьмi — мацi i жонкай. Так, напрыклад, мы не толькi бачым Маргарыту Церахаву ў ролi мацi героя, але знаёмiмся i з мамай самога рэжысёра, чуем голас ягонага бацькi за кадрам, калi той чытае свае вершы. Такiм чынам самае галоўнае, што заўсёды было ў душы рэжысёра, аб'ядноўваецца на экране. Ён, дарэчы, адзначаў, што ўсе сюжэтныя лiнii карцiны — аўтабiяграфiчныя, i яму «хацелася расказаць пра свае пачуццi ў дачыненнi да блiзкiх людзей, а таксама пра незаменнае пачуццё доўгу перад iмi»... Варта адзначыць, што гэтая кiнастужка нават была адзначана Iтальянскай кiнаакадэмiяй у 1980 годзе як «Найлепшы замежны фiльм года». Паказ «Люстэрка» запланаваны на аўторак, 25 жнiўня.

А вось на выхадных «Беларусь 3» пакажа бiяграфiчную драму Пятра Буслова «Высоцкi. Дзякуй, што жывы». Сюжэт пабудаваны на рэальных падзеях, якiя ахоплiваюць пяць дзён з жыцця легендарнага паэта, акцёра тэатра i кiно Уладзiмiра Высоцкага. Усё адбываецца летам 1979 года, калi ён знаходзiцца ў канцэртным туры ва Узбекiстане. КДБ будуе змову, каб адным махам зруйнаваць кар'еру народнага любiмца. Але час i лёс па-свойму распараджаюцца далейшым развiццём падзей... Першапачаткова праект фiльма насiў назву «Чорны чалавек» i яго сцэнарыстам быў прызначаны Iгар Валошын, але ў вынiку гэтая роля выпала сыну паэта Мiкiту Высоцкаму, а ўвасобiў яго на экране Сяргей Бязрукаў. Падчас здымак i на працягу некалькiх месяцаў пасля выхаду кiнастужкi iмя выканаўцы галоўнай ролi трымалася ў сакрэце — нават калегi па цэху не ведалi, хто гэта. Паколькi стваральнiкi фiльма iмкнулiся максiмальна даставерна стварыць вобраз Высоцкага, то грым акцёра штодзённа займаў ад 4 да 6 гадзiн, а маска-робат для твару рабiлася на працягу паўгода.

У нядзелю 30 жнiўня ўвазе гледачоў прапануюць дакументальны фiльм Анатоля Алая «Чорны воран», якi ўбачыў свет на студыi «Беларусьфiльма» ў 2017 годзе. Кiнастужка, можна сказаць, з'яўляецца расследаваннем, у якiм рэжысёр не толькi разглядае тэму ваеннапалонных у гады Другой сусветнай вайны, але i шукае адказы на асабiстыя пытаннi, якiя звязаны з гiсторыяй яго сям'i. Усё жыццё сын шукаў бацьку, а потым надзея яму ўсмiхнулася, калi iмя таго знайшлося ў архiвах нямецкага аб'яднання «Саксонскiя мемарыялы»... Працяг не прапусцiце ў нядзельным эфiры на «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Фота kino-teatr.ru, ridus.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.