Вы тут

«Малітва». Музыка Алега Молчана, словы Янкі Купалы


У свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен аб дараванні міру беларускаму народу ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы. Пасля службы прайшоў хрэсны ход, у завяршэнне якога Архірэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора выканаў «Малітву» Алега Молчана на словы Янкі Купалы.


Нагадаем, што кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел выказваў занепакоенасць трагічнымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заклікаў усіх жыхароў краіны імкнуцца захаваць мір. «З абодвух бакоў — і сярод сілавікоў, і сярод пратэстоўцаў — ёсць паства нашай Царквы. Гэта нашы людзі. І маё сэрца баліць аб усіх», — сказаў Уладыка.

Больш за тыдзень ва ўсіх храмах праходзяць службы аб дараванні міру беларускаму народу.

Крыху раней спявачка Ірына Відава, удава кампазітара Алега Молчана, атрымала благаслаўленне Мітрапаліта на правядзенне культурнай і духоўнай акцыі. Сутнасць яе ў тым, каб па завяршэнні хроснага ходу Архірэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабору пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага выканаў «Малітву» Алега Молчана на словы Янкі Купалы. І гэта адбылося. Людзі, якія сабраліся каля храма, маліліся «і сэрцам, і думамі» за тое, «каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі // Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».