Вы тут

Што і колькі каштуе на Камароўцы


Ві­зіт­ная карт­ка Мін­ска — Ка­ма­роў­скі ры­нак — су­стра­кае ня­звык­лай ад­сут­нас­цю па­куп­ні­коў, ды і пра­даў­цоў не над­та шмат: то тут, то там — пус­тыя пры­лаў­кі. Зрэш­ты, асар­ты­мент па-ра­ней­ша­му шы­ро­кі і раз­на­стай­ны, а пра­даў­цы доб­ра­зыч­лі­выя, га­то­выя па­гу­та­рыць з па­куп­ні­ка­мі на лю­быя тэ­мы і да­ра­ваць вам 20 ка­пе­ек, ка­лі на па­куп­ку іх не ха­пае. Бо на Ка­ма­роў­ку лю­дзі хо­дзяць у тым лі­ку па ду­шэў­насць.


Тут ты куп­ля­еш не ку­ры­ныя нож­кі ў плас­ты­ка­вай упа­коў­цы — прос­та ежу: пры­га­та­ваў, з'еў і за­быў. Тут ты пры­дзір­лі­ва вы­бі­ра­еш кан­крэт­ную Ку­ры­цу Іва­наў­ну, пра якую та­бе ах­вот­на рас­ка­жуць, ад­куль яна пры­еха­ла ў Мінск і што з яе лепш га­та­ваць.

Пад да­хам: мя­са і каў­ба­сы

— Як з па­куп­ні­ка­мі?

— Гля­дзі­це са­мі, — аба­роч­ва­ец­ца ў бок кры­та­га ганд­лё­ва­га па­віль­ё­на пры­го­жая дзяў­чы­на за пры­лаў­кам з каў­ба­са­мі і са­лам.

— Мо­жа, прос­та спра­ва ў тым, што буд­ні дзень, ды яшчэ ра­ні­ца?

— Ды не, ця­пер па­куп­ні­коў
на­огул ма­ла пры­хо­дзіць, на­ват у вы­хад­ныя. У лю­дзей прос­та ста­ла менш гро­шай. Мы да­ра­гую каў­ба­су ўжо не за­каз­ва­ем, та­му што яе не пра­даць.

Па сло­вах су­раз­моў­ні­цы, апош­нім ча­сам цэ­ны на сы­ра­вя­ле­ныя і сы­ра­вэн­джа­ныя каў­бас­ныя вы­ра­бы, па­лянд­ві­цу, са­ла тро­хі пад­ня­лі­ся — у ся­рэд­нім на два руб­лі на кож­нае най­мен­не.

— Гэ­та не на­ша ві­на. Мы бя­ром пра­дук­цыю на прад­пры­ем­ствах, а яны пад­ня­лі ца­ну.

У ся­рэд­нім на Ка­ма­роў­цы кошт мяс­ных пры­сма­каў та­кі: па­лянд­ві­ца — 29,90 руб­ля за кі­ла­грам, сы­ра­вя­ле­ныя груд­кі ін­ды­чак — 31,99, ка­рэй­ка — 15,99, ру­лет са сві­ных ву­шэй — 14,99, са­ла — не з кам­бі­на­та, а з фер­мер­скай гас­па­дар­кі, «да­лі­кат­нае, рэ­жац­ца як мас­ла» — 12,99 руб­ля за кі­ла­грам.

Пе­ра­мя­шча­ю­ся ў ад­дзел сы­ро­га мя­са. Тут кош­ты больш дэ­ма­кра­тыч­ныя. Ка­ля пры­лаў­ка збо­ку цэн­нік.

— Мож­на, я сфа­та­гра­фую цэ­ны?

— Не трэ­ба. Гэ­та ня­пра­віль­ныя ліч­бы.

— На­вош­та яны та­ды?

— Ня­хай бу­дуць, — усмі­ха­ец­ца пра­да­вец. — А мы тан­ней ад­да­ём. Абы ку­пі­лі.

Вы­свет­лі­ла­ся, што цэ­ны на мя­са ця­пер та­кія: гру­дзін­ка на за­сол­ку — 7,50—8 руб­лёў, ка­рэй­ка — 8 руб­лёў, шыя — 11,90, ла­пат­ка — 5,99. Гэ­та сві­ні­на. Яла­ві­чы­на, па тра­ды­цыі, да­ра­жэй­шая. На­прык­лад, фарш «Эліт­ны» — аж па 12,90 за кі­ла­грам. За­тое, рас­тлу­ма­чы­лі мне, да­да­ваць у гэ­ты фарш сві­ні­ну не трэ­ба — кат­ле­ты з яго атрым­лі­ва­юц­ца ды­е­тыч­ныя і не цвёр­дыя, прос­та рас­та­юць у ро­це.

— Так, па­куп­ні­коў ма­ла. Ка­нец ле­та, ды яшчэ і ка­нец ме­ся­ца, — вось у лю­дзей гро­шай і ня­ма: дзя­цей у шко­лу са­бра­лі плюс кварт­пла­ту за­пла­ці­лі. У апош­нія тыд­ні жніў­ня кож­ны год па­куп­ні­коў ма­ла, — ка­жа пра­да­вец.

На га­на­ро­вым мес­цы на пры­лаў­ку ля­жыць мя­са на шаш­лык.

— На шаш­лы­кі час­та мя­са куп­ля­юць?

— Зра­зу­ме­ла. Ле­та яшчэ не скон­чы­ла­ся, ды яшчэ бу­дзе ба­бі­на ле­та. Я ска­жу вам так: мя­са бу­дуць куп­ляць заў­сё­ды, пры лю­бых са­цы­яль­ных уз­ру­шэн­нях лю­дзям трэ­ба ес­ці. На­ват на мі­тынг га­лод­ным ні­хто не пой­дзе. А я на­огул ні за ко­га. Я за мір і спа­кой.

Су­раз­моў­ні­ца на­ра­кае, што сён­ня лю­дзі раз­ву­чы­лі­ся пра­ца­ваць.

Зя­лё­ная цы­бу­ля каш­туе 80 ка­пе­ек  за 100 гра­маў.

— Ба­чы­це, коль­кі пус­тых пры­лаў­каў! Лю­дзі, асаб­лі­ва мо­ладзь, не хо­чуць іс­ці сю­ды. Тут цяж­кая пра­ца. Але мож­на і за­ра­біць. А ця­пер усе хо­чуць атрым­лі­ваць гро­шы «на дур­ні­цу». Пра­сцей знай­сці ча­ла­ве­ка на ва­кан­сію ды­рэк­та­ра, чым на ва­кан­сію пра­даў­ца.

Ня­ма па­куп­ні­коў і ка­ля пры­лаў­ка з яй­ка­мі. Дзяў­чы­на за ім ах­вот­на пад­трым­лі­вае гу­тар­ку і апа­вя­дае мне пра пе­ра­ва­гі яе та­ва­ру пе­рад крам­ны­мі яй­ка­мі. Ца­на на іх на рын­ку ў за­леж­нас­ці ад ка­тэ­го­рыі — 1,80—2,10.

Са­мі ку­ры з птуш­ка­фаб­рык у ся­рэд­нім па рын­ку каш­ту­юць столь­кі: ку­ра­ня­ты — 3,30 за кі­ла­грам, сцёг­ны — 4—4,99, груд­кі — 4,50—5 руб­лёў, фі­ле —
6,59 руб­ля. На ад­ной з віт­рын знай­шлі­ся та­кія, зда­ва­ла­ся б, за­бы­тыя пра­дук­ты, як ку­ры­ныя га­ло­вы
(з дзю­ба­мі, ва­чы­ма і гра­бень­чы­ка­мі) і ла­пы (з кіп­цю­ра­мі).

— Ча­му за­бы­тыя? — здзіў­ля­ец­ца пра­даў­шчы­ца. — У нас яны заў­сё­ды ў асар­ты­мен­це. Іх кі­тай­цы вель­мі доб­ра куп­ля­юць. Ну і на­шы лю­дзі — су­ста­вы ля­чыць.

— У сэн­се?

— Ну, у ку­ры­ных ла­пах і га­ло­вах утры­моў­ва­юц­ца рэ­чы­вы, якія су­ста­вам да­па­ма­га­юць. Ад арт­ры­таў, арт­ро­заў.

Ляс­ныя гры­бы ка­рыс­та­юц­ца ся­род асар­ты­мен­ту ад­кры­та­га рын­ку,  на­пэў­на, най­боль­шым по­пы­там.

Ін­дыч­ка тра­ды­цый­на да­ра­жэй­шая за ку­ра­ці­ну. Груд­кі ін­ды­коў — у ся­рэд­нім 4,70 за кі­ла­грам, фі­ле — 18 руб­лёў, столь­кі ж каш­туе ін­ды­чы­на на шаш­лык.

За пры­лаў­кам з пе­ра­пёл­ка­мі, ін­шай хат­няй птуш­кай і тру­са­мі не пе­ра­жы­ва­юць з на­го­ды та­го, што на рын­ку не­мна­га­люд­на. Па­куп­ні­коў тут заў­сё­ды не над­та шмат, і, як пра­ві­ла, яны па­ста­ян­ныя. Птуш­ка і тру­сы на про­даж скуп­ля­юц­ца на пры­ват­ных пад­вор­ках.

— Хто ад­ной­чы па­каш­та­ваў са­праўд­ную ку­ры­цу за­мест брой­ле­ра, той бу­дзе на­шым па­ста­ян­ным па­куп­ні­ком, — ка­жа жан­чы­на за пры­лаў­кам. — Яшчэ до­сыць час­та бя­руць тру­соў.
А вось гу­сі больш ідуць да свя­точ­на­га ста­ла.

Ца­на на ку­ры­цу з пры­ват­на­га пад­вор­ка — 12 руб­лёў за кі­ла­грам. Пе­ра­пё­лак пра­да­юць аж па 35 за кі­ла­грам. Але і на іх, як сцвяр­джа­юць пра­даў­цы, зна­хо­дзіц­ца свой па­куп­нік.

На све­жым па­вет­ры: ага­род­ні­на, са­да­ві­на, гры­бы

Пе­ра­мя­шча­ем­ся на ад­кры­ты ры­нак. Сён­ня дождж, так што на­вед­валь­ні­каў ма­ла і тут. Але ўсе пры­лаў­кі за­ня­тыя.

Цэ­ны на ўкра­ін­скія па­мі­до­ры вар'­і­ру­юц­ца: 1,99 на буй­ныя чыр­во­ныя, 3,50 за кі­ла­грам жоў­тых, чор­ныя — за 2,99. Буй­ныя бе­ла­рус­кія па­мі­до­ры пра­да­юць па
3 руб­лі за кі­ла­грам. Зя­лё­ныя на за­сол­ку ад­да­дуць за 1,15, пе­рац — ад 4 да 4 ,50. І агур­кі,
і бак­ла­жа­ны, і цы­бу­ля, і морк­ва каш­ту­юць ка­ля 2 руб­лёў за кі­ла­грам. Зрэш­ты, у пры­ват­ні­ка на се­зон­ным рын­ку знай­шла агур­кі па 5 руб­лёў.

— Што за агур­кі та­кія? — абу­ра­ец­ца дзя­ду­ля, які пра­хо­дзіць мі­ма.

— Гэ­та сорт «Рад­ні­чок», яны на за­сол­ку ідэа­льныя — у сло­і­ку не раз­ле­зуц­ца. А па 2 руб­лі бу­дуць мяк­кія, не бу­дуць хрумс­цець, — ад­каз­вае жан­чы­на ся­рэд­ніх га­доў, пра­да­вец. — І ў све­жым вы­гля­дзе вель­мі смач­ныя.

Поз­нія клуб­ні­цы — буй­ныя і пры­го­жыя.  Як на смак — не ве­даю. Пра­да­вец­ ка­жа — са­лод­кія.

Яб­лы­кі на Ка­ма­роў­цы ў ся­рэд­нім у за­леж­нас­ці ад сор­ту мож­на ку­піць па ца­не ад паў­та­ра руб­лі да двух. Мож­на і тан­ней, ка­лі вы дзяў­чы­на, а за пры­лаў­кам — муж­чы­на:

— Пра­да­ваў за паў­та­ра, але вам ад­дам за ру­бель.

Ка­зах­скія ка­ву­ны — 2 руб­лі за кі­ла­грам (мож­на па­пра­сіць знай­сці менш, але ў асноў­ным усе як на пад­бор, на 4–5 кі­ла­гра­маў), ды­ня «Тар­пе­да» — 3 руб­лі за кі­ла­грам. Ві­на­град — 3,50.

На се­зон­ным рын­ку (зя­лё­ныя на­ве­сы зле­ва ад асноў­ных ганд­лё­вых радоў) ця­пер ак­тыў­на пра­да­юць яга­ду.

— Гэ­та не чар­ні­цы, гэ­та са­до­выя бу­я­кі, — па­праў­ляе мя­не пра­даў­шчы­ца. — Ці, як ка­жуць у нас у вёс­цы, дур­ні­цы. 25 руб­лёў вя­дзер­ца.

Пы­та­ю­ся, ад­куль пры­еха­лі ў Мінск бу­я­кі. Ака­за­ла­ся, з Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на. Ад­туль жа і брус­ні­цы — 5 руб­лёў за літр. Плас­ты­ка­вы кубачак ма­лін і ажын каш­туе ад­ноль­ка­ва — 3 руб­лі.

Са­да­во­ды-ага­род­ні­кі сён­ня ак­тыў­на асвой­ва­юць і не­звы­чай­ныя куль­ту­ры. Так што на Ка­ма­роў­цы мне ўда­ло­ся знай­сці на­ват та­кі цуд, як ты­бец­кія ма­лі­ны. Эк­зо­ты­ка бу­дзе да­ра­жэй­шая за звык­лыя ма­лі­ны — 5 руб­лёў за літр. Вы­ра­шча­на яна пад Слуц­кам.

На се­зон­ным рын­ку пра­даў­цы так­са­ма ка­жуць пра тое, што па­куп­ні­коў апош­нім ча­сам ма­ла. А най­боль­шым по­пы­там ка­рыс­та­юц­ца ляс­ныя гры­бы.

— Тры вя­дзер­цы чыр­во­на­га­ло­ві­каў з ра­ні­цы ўжо пра­да­ла, — ка­жа ўсмеш­лі­вая дзяў­чы­на за пры­лаў­кам. — Апош­няе за­ста­ло­ся. Па 15 руб­лёў ад­даю, а так пра­да­ва­ла па 20. Але ду­маю: ча­го яму тут, бед­на­му, ад­на­му ста­яць, хай ужо хут­чэй ку­пяць.

Уво­гу­ле Ка­ма­роў­ка па-ра­ней­ша­му — мес­ца ду­шэў­ных па­ку­пак. Праў­да, мно­гія мін­ча­не ад­да­юць пе­ра­ва­гу рын­ку «Ля­бя­жы» — ка­жуць, там тан­ней, асаб­лі­ва, ка­лі куп­ляць се­зон­ныя ага­род­ні­ну і са­да­ві­ну ў ап­та­ві­коў. Але тут вар­та ўлі­чыць, што да кош­ту пра­дук­таў да­вя­дзец­ца да­даць выдаткі на да­ро­гу — «Ля­бя­жы» зна­хо­дзіц­ца за го­ра­дам, а да Ка­ма­роў­кі, як ні кру­ці, да­бі­рац­ца зруч­ней. Спра­ва гус­ту, як га­во­рыц­ца. Да­рэ­чы, у маі сла­ву­тай у Бе­ла­ру­сі і за яе ме­жа­мі «Ка­ма­роў­цы» споў­ні­ла­ся 40 га­доў.

Аляк­санд­ра АНЦЭЛЕВІЧ

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».