Вы тут

У хуткiм часе ў Віцебску прэзентуюць новую дарогу, пабудаваную «з нуля».


Для сталiцы «Славянскага базару» завяршэнне трылогii Году малой радзiмы стала часам разгорнутага будаўнiцтва i рэканструкцыi дарог. У хуткiм часе прэзентуюць новую, пабудаваную «з нуля».

Работы вялiся з 2014 года. Такiм чынам, адным даўгабудам у Вiцебску стане менш. Дарога — «вектар» у самы вядомы так званы спальны мiкрараён Бiлева, дзе жыве больш за 40 тысяч чалавек.


Калi проста растлумачыць тым, хто дрэнна ведае Вiцебск або наогул тут нiколi не быў, новая «гарадская артэрыя» распачынаецца ад вядомага яшчэ з савецкiх часоў прадпрыемства «Вiцязь», дзе i ў наш час сярод iншага вырабляюць тэлевiзiйныя прыёмнiкi. Дарога — працяг праспекта Будаўнiкоў да «бiлеўскай вулiцы» Караткевiча. Даўжыня — каля аднаго кiламетра.

Аўтар гэтых радкоў у мiнулую суботу прайшоўся па названым участку. Нягледзячы на выхадны, працуючых тут было шмат. Рабочыя займалiся добраўпарадкаваннем, падсыпалi, дзе трэба, асфальт. Калi прасцей, наводзiлi глянец у некаторых месцах трасы. Пакрыццё дарогi, сiстэма асвятлення i рэгулiроўка дарожнага руху — усё ўжо зроблена, каб здаць дарогу ў эксплуатацыю.

У кожны бок вядуць па тры паласы, а асфальтабетоннае пакрыццё дазволiць пракацiцца з ветрыкам. Фактычна хуткасная магiстраль не адрознiваецца ад найлепшых у краiне па арганiзацыi дарожнага руху, мерах бяспекi, зручнасцi для ўсiх яго ўдзельнiкаў, у тым лiку i пешаходаў, веласiпедыстаў. Дарогу падзяляе «травяны прамавугольнiк», схiлы каля пешаходных дарожак упрыгожваюць кветкамi.

Калi рабiў здымкi, папрасiў падзялiцца ўражаннямi мiнакоў. Так, тут ужо ходзяць пешаходы, людзi катаюцца на роварах, скейтах, ролiках.

Адны з тых, з кiм пагутарыў, шматдзетная сям'я з Бiлева. Выхоўваюць чацвярых маленькiх дзяцей: траiх дзяўчынак i самага меншага — сына Марка (пажартавалi, што ў гонар славутага вiцебскага мастака Шагала).

Бацька дзятвы сказаў, што дарога вельмi неабходная. Насамрэч, пакуль што нязручна на аўто i грамадскiм транспарце ехаць некалькi кiламетраў з Бiлева да праспекта Будаўнiкоў. Мужчына згадаў, што раней на месцы, дзе цяпер асфальт, была гара i вялiкае поле з пустазеллем, смеццем, балотцамi. Нармальныя людзi тут не хадзiлi.

Пакуль што, каб трапiць у Бiлева з боку «Вiцязя», трэба павярнуць на вулiцу П. Броўкi, потым — на Маскоўскi праспект, i там трэба зноў паварочваць, каб выехаць на Караткевiча. Дарэчы, толькi па Маскоўскiм пакуль што можна выехаць за межы горада, у бок аэрапорта, а недалёка ад яго — так званае воранаўскае кальцо, па якiм едуць у розныя напрамкi. Загрузка вялiкая. Зразумела, як кажуць, «наварочваць кругi» — толькi час i бензiн трацiць, у часы пiк з-за адсутнасцi «прамой» не рэдкасцю сталi дарожныя заторы... Па дарозе запланавала запусцiць тралейбусы, якiя могуць рухацца на аўтаномным хаду. Гэтыя электробусы значна аблегчаць нагрузку на iншыя вiды транспарту ў Бiлеве.

Прадстаўнiкi будаўнiчых арганiзацый, якiя працуюць на аб'екце, удзячны гарадской i абласной уладам за своечасовае фiнансаванне, бо не прыходзiцца чакаць будаўнiчыя матэрыялы ды канструкцыi. На аб'екце ў самыя напружаныя днi заўважалася пад пяцьдзясят бульдозераў, экскаватараў, каткоў для ўкладкi дарожнага пакрыцця...

Адным з самых цяжкiх аказалася вырашэнне пытання так званага вынасу iнжынерных сетак. Было прадумана, як лагiстычна правiльна, без адключэння падачы дзясяткам тысяч спажыўцоў, «ператрасiраваць», пракласцi, «узмацнiць» электрычныя кабелi, сiстэмы падачы вады i газу, праводку сiстэм сувязi…

Пасля рэканструкцыi паралельна адкрыюць i недабудаваны падземны пераход, што ў месцы, дзе пачынаецца новае дарожнае палатно. Старажылы памятаюць, што ён з'явiўся яшчэ ў другой палове 1980-х, але разбурэнне СССР перашкодзiла рэалiзацыi задуманага. У вынiку пераход ператварыўся ў брудны вадаём. Некаторыя вiцябляне сцвярджаюць, што там добра лавiлася рыбка. «Канструкцыю» нiжэй узроўню асфальту планавалi, мякка кажучы, прывесцi ў парадак яшчэ ў мiнулым стагоддзi не раз. Але ўсё не атрымлiвалася з-за недахопу фiнансавання...

Яшчэ пра бiлеўскую тэматыку. Падарункам для жыхароў стане i новая (другая па лiку ў мiкрараёне) сярэдняя школа з лiфтам i двума басейнамi. Там жа, што цiкава, узводзiцца адзiн з самых вялiкiх у Еўропе заапаркаў. Бiлева вядома i тым, што тут функцыянуе знакамiтае кандытарскае прадпрыемства «Вiцьба».

Дарэчы, пра дарожнае пытанне ў абласным цэнтры наогул. Нагадаю, што нядаўна аднавiлi рух па Полацкiм пуцеправодзе (знаходзiцца каля чыгуначнага i аўтамабiльнага вакзалаў), якi ў фенаменальна хуткi тэрмiн — каля дваццацi месяцаў — капiтальна рэканструявалi. Гэтая канструкцыя сустрэнецца на шляху тых, хто едзе ў Вiцебск з Латвii i Расii. Паралельна далi новае жыццё дарозе на гэтым аб'екце i тым, што побач.

Лiтаральна праз некалькi дзён будаўнiкi распачалi работы на вулiцы Гагарына, якая таксама з'яўляецца адной з брам горада. Дарэчы, цiкава, што да 1848 года яна была адзiнай дарогай на Санкт-Пецярбург i мела назву Беларускi тракт... У iмправiзаванай планёрцы ў пачатку вулiцы Гагарына ўзяў удзел старшыня Вiцебскага аблвыканкама Мiкалай Шарснёў. Ён, дарэчы, падчас прамых лiнiй пастаянна чуе сiгналы наконт неабходнасцi рамантаваць дарогi. Што датычыцца Вiцебска, губернатар паставiў задачу кiраўнiцтву гарвыканкама: шчыльна ўзяцца за навядзенне парадку на дарогах прыватнага сектара. Гараджане, якiя жывуць у прыватным жыллi, спадзяюцца, што i на iх вулiцах будзе свята.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Новая дарога ў «спальню» Вiцебска...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.