Вы тут

Тавар з дастаўкай на дом. Як працуе iнтэрнэт-крама «Белпошты»


З развiццём «сусветнай павуцiны» пашыраюць сваю дзейнасць i iнтэрнэт-крамы. Асаблiва гэта важна для людзей, якiя жывуць у невялiкiх населеных пунктах. Цяпер ужо неабавязкова ехаць у вялiкi горад, марнаваць на паход па крамах свой вольны час. Можна пасля работы ў сябе дома ў спакойнай абстаноўцы выбраць патрэбны тавар, параўнаць яго характарыстыкi i кошт з аналагiчнымi. I, што немалаважна, выбраць найбольш аптымальны для сябе час дастаўкi або замовiць тавар праз пошту.


Не адстае ад агульнай тэндэнцыi i «Белпошта». На яе базе стала працуе iнтэрнэт-крама shop.belpost.by. Мы запыталiся пра асаблiвасцi яе работы ў прэс-цэнтры прадпрыемства.

— У нашай краме прадстаўлены шырокi спектр тавараў спажывецкага попыту. А таксама — паштовая i фiлатэлiстычная прадукцыя. Агульная колькасць найменняў тавараў перавышае 15 тысяч, а вытворцаў больш за 300. У iх лiку — i найбуйнейшыя беларускiя брэнды. Сярод тавараў, якiя карыстаюцца найбольшым попытам, — iнвентар для сельскагаспадарчых работ, адзенне, абутак, бытавая тэхнiка i электратавары, посуд, побытавая хiмiя, а таксама разнастайныя гаспадарчыя тавары. Прычым сiтуацыя, якая склалася з распаўсюджваннем каранавiруса, паспрыяла таму, што колькасць замоў у iнтэрнэт-краме толькi павялiчылася.

Адзiн з iнструментаў прасоўвання тавараў — спецыялiзаваны друкаваны каталог «Тавары з Беларусi з дастаўкай». Яго экзэмпляры распаўсюджваюцца па ўсёй сетцы аб'ектаў паштовай сувязi РУП «Белпошта». Гэта больш за тры тысячы аддзяленняў па ўсёй Беларусi. Паштальёны атрымлiваюць каталогi перад дастаўкай адпраўленняў на дом. Такiм чынам, сотнi тысяч нашых клiентаў своечасова даведваюцца пра ўсе навiнкi i акцыi нашай iнтэрнэт-крамы.

Так паштальёны дапамагаюць прасоўваць беларускую прадукцыю, разам з вытворцамi пашыраюць i абнаўляюць асартымент. Што да гарантыйнага абслугоўвання, то яно нiчым не адрознiваецца па сваiх умовах ад таго, якое прапануецца ў звычайных гандлёвых пунктах.

Дзякуючы таму што «Белпошта» мае буйную сетку аб'ектаў сувязi, перасылка тавараў ажыццяўляецца ў любое месца Беларусi ў патрэбнае аддзяленне або паскоранай поштай EMS на дом. Працуе i пункт выдачы заказаў па адрасе: праспект Незалежнасцi, 10, Мiнск. У тым лiку магчымая дастаўка буйнагабарытных i цяжка вагавых тавараў (напрыклад, мэбля або буйная бытавая тэхнiка) да пад'езда, калiткi або офiса. Трэба таксама адзначыць, што заказаныя ў нашай iнтэрнэт-краме тавары дастаўляюцца ў 41 краiну свету.

Як жа аплацiць тавар?

— Мы прымаем аплату пластыкавымi карткамi, у тым лiку карткамi растэрмiноўкi. Для «Халвы» яе тэрмiн складае тры месяцы, для «Карткi пакупак» — чатыры, — растлумачылi ў прэс-службе. — Аплацiць тавар можна таксама праз сiстэму АРIП. Калi тавар аплачваецца накладной платай — прымаюцца карткi i наяўныя ў любым пункце паштовай сувязi. Што да дастаўкi паскоранай поштай, то тут варыянтаў два — можна аплацiць тавар падчас замовы безнаяўным шляхам або разлiчыцца непасрэдна
з кур'ерам.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».