Вы тут

Савет ЕС даручыў Барэлю падрыхтаваць меры ў сувязі з напружанасцю ў Міжземнамор’і


Міністры замежных спраў 27 краін — членаў Еўрасаюза папрасілі кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа барэля падрыхтаваць захады ў сувязі з ростам напружанасці ў Міжземным моры паміж Грэцыяй і Турцыяй. Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета ЕС, распаўсюджанай у пятніцу ў Брусэлі па выніках відэаканферэнцыі міністраў, паведамляе ТАСС.


«Вярхоўны прадстаўнік (ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі — заўв. ТАСС) павінны падрыхтаваць варыянты далейшых належных мер на выпадак, калі напружанасць не спадзе», — адзначаецца ў ім.

У дакуменце падкрэсліваецца, што «міністры зноў пацвердзілі поўную салідарнасць ЕС з Грэцыяй і Кіпрам». «Яны зноў заявілі, што суверэнныя правы дзяржаў — членаў ЕС павінны выконвацца. У той жа час міністры падкрэслілі, што сур’ёзнае пагаршэнне адносін з Турцыяй мае далёка ідучыя стратэгічныя наступствы для ўсяго ЕС, далёка за межамі Усходняга Міжземнамор’я», — гаворыцца ў ім.

Акрамя таго, «міністры асабліва падкрэслілі, што нядаўнія ваенна-марскія мабілізацыі Турцыі не спрыяюць пошуку якіх-небудзь рашэнняў». «Наадварот, яны прывядуць да яшчэ большага антаганізму і недаверу. Яны ствараюць павышаную рызыку небяспечных інцыдэнтаў», — адзначаецца ў дакуменце.

Савет таксама паведаміў, што больш шырокая дыскусія пра адносіны з Турцыяй адбудзецца ў канцы жніўня, падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Берліне.

Адносіны паміж Грэцыяй і Турцыяй абвастрыліся з-за абвешчаных намераў Анкары праводзіць разведку газу і нафты ля грэчаскіх берагоў у Эгейскім моры. Прэм’ер-міністр Грэцыі накіраваў 3 чэрвеня пасланні старшыні Еўрасавета Шарлю Мішэлю і кіраўніку Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен «у сувязі з правакацыйнымі і незаконнымі паводзінамі Турцыі ва Усходнім Міжземнамор’і, кульмінацыяй якога стала публікацыя ва ўрадавай газеце Турцыі заявак дзяржаўнай турэцкай нафтавай кампаніі (TPAO) на атрыманне ліцэнзіі на пошукі і здабычу вуглевадародаў». Па дадзеных грэчаскіх тэлеканалаў, гаворка ідзе аб участку грэцкага марскога шэльфа ў раёне паміж выспамі Кастэларыза, Радос і Крыт у 6 марскіх мілях ад іх узбярэжжа.

Прэв’ю: Eurotopics

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.