Вы тут

Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi заклiкаў беларусаў да стрыманасцi i мудрасцi


Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi чарговы раз заклiкаў беларусаў да стрыманасцi i мудрасцi.


«Давайце зробiм усё магчымае, каб мiр запанаваў на нашай блаславёнай беларускай зямлi. Я заклiкаю ўсiх да стрыманасцi i мудрасцi, — цытуе мiтрапалiта БелТА. — Я звяртаюся сёння i да нашых святароў, таму што чую, як некаторыя з iх, выкарыстоўваючы iнтэрнэт-рэсурсы, сацыяльныя сеткi, спрабуюць увайсцi са сваiм асабiстым меркаваннем, разважаючы пра падзеi, што адбываюцца. Але ж у кожнага — сваё меркаванне. Нас заклiкае Гасподзь не ўмешвацца ў палiтычныя пытаннi i справы. Палiтыкай павiнны займацца палiтыкi, а мы, святары, павiнны ўлагоджваць сэрцы людзей».

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi таксама падкрэслiў, што хрэсныя хады не павiнны выкарыстоўвацца ў палiтычных мэтах. «Сёння, на жаль, падбухторшчыкi спрабуюць выкарыстаць нашы царкоўныя традыцыi, заклiкаюць нас выходзiць на хрэсныя хады. Але калi яны дарэчныя, калi яны традыцыйныя, тады яны прынясуць карысць. А калi нас спрабуюць выкарыстаць у сваiх нейкiх палiтычных мэтах, то гэтыя хрэсныя хады не на карысць паслужаць. Тых, хто хоча памалiцца, я ўсiх заклiкаю прыходзiць у храмы i малiцца. Я веру i спадзяюся, што мiр блаславёны запануе на нашай зямлi», — адзначыў ён.

Загаловак у газеце: Няхай улагодзяцца сэрцы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.