23 верасня, серада

Вы тут

Абаненты МТС атрымаюць кампенсацыю за трохдзённы перыяд пагаршэння якасці інтэрнэт-сэрвісаў


У сувязі са складанасцямі і абмежаваннямі з боку знешніх правайдараў у абанентаў МТС назіралася пагаршэнне у працы шэрагу сэрвісаў перадачы дадзеных. У кампаніі прынялі рашэнне аб пераразліку абаненцкай платы шляхам яе суразмернага змяншэння ў бягучым месяцы кліентам, якія не змаглі паўнавартасна скарыстацца інтэрнэт-паслугамі з 9 па 11 жніўня. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт МТС.


Пачынаючы з 18 жніўня, усе абаненты МТС (фізічным і юрыдычным асобам), хто сутыкнуўся з цяжкасцямі з доступам у інтэрнэт, будзе зроблена карэкціроўка за тры дні ў наступных памерах:

Абанентам тарыфных планаў з уключаным пакетам інтэрнэт-трафіку - у памеры 50% ад абаненцкай платы паводле тарыфнага плану абанента.

Карыстальнікам фіксаванага інтэрнэту - у памеры 100% ад абаненцкай платы паводле тарыфнага плану абанента.

Абанентам з дадатковымі падключанымі інтэрнэт-паслугамі - у памеры 100% ад абаненцкай платы за паслугу.

Абанентам з падключанымі інтэрнэт-паслугамі ў роўмінгу - у памеры 100% ад абаненцкай платы за паслугу.

Карыстальнікам лічбавых сэрвісаў - «МТС ТВ», «МТС Кіно», «Сям'я пад наглядам», «Мабільныя супрацоўнікі», «Лакатар», «МТС Music», «МТС Кнігі», «МТС Прэса», «МТС Кіёск», «Пад абаронай» - у памеры 100% ад абаненцкай платы за адпаведную паслугу.

Абанентам будзе адпраўлена інфармацыя ў SMS па факце карэкціроўкі. Таксама скарэкціраваны баланс можна будзе ўбачыць у дадатку «Мой МТС». Пераразлік адаб'ецца ў рахунку за жнівень.

Прэв’ю: ferra.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.