Вы тут

11 відаў кітоў


Кітайскія даследчыкі ў ходзе глыбакаводнай навуковай экспедыцыі ў Паўднёва-Кітайскім моры заўважылі 11 відаў кітоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


mir24.tv

21-дзённая экспедыцыя, за час якой навукоўцы пераадолелі адлегласць больш за 3000 кіламетраў, завяршылася ў горадзе Санья, што ў астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Мэтай стала вывучэнне разнастайнасці, колькасці і структуры размеркавання папуляцыі кітоў у раёне архіпелагаў Сіша і Чжунша ў Паўднёва-Кітайскім моры. Летась Кітай ужо накіроўваў падобную экспедыцыю ў гэты раён.

У гэтым годзе даследчыкі заўважылі асобін чатырох раней не сустраканых відаў марскіх млекакормячых: карлікавай касаткі, малой касаткі, доўгарылага прадэльфіна і шырокамордага дэльфіна.

Па словах навукоўцаў, у дакументах маюцца запісы аб больш чым трыццаці відах кітоў, якія сустракаліся ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора, што сведчыць аб значнай разнастайнасці відаў марскіх млекакормячых у межах краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».