Вы тут

З 1 верасня большасць польскіх школ будзе працаваць у вочным рэжыме


З 1 верасня пасля звязанага з эпідэміяй COVID-19 перапынку большасць школ у Польшчы адновіць работу ў традыцыйнай форме, піша БЕЛТА са спасылкай на «Польскае радыё».


Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дарыуш Піянткоўскі заявіў, што ў большасці школ краіны з 1 верасня заняткі будуць праводзіцца традыцыйным спосабам, але міністэрства бярэ ў разлік таксама іншыя формы навучання: дыстанцыйнае і змешанае. Выбар формы будзе абумоўлены эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з COVID-19, у рэгіёне. У 19 рэгіёнах з найгоршай эпідсітуацыяй, адзначаных на карце Польшчы жоўтым і чырвоным колерамі, дырэктары могуць, у прыватнасці, мяняць час пачатку заняткаў для розных класаў або дзяліць класы на дзве групы: адна можа наведваць школу, а другая — займацца аддалена.

«Цяперашняя эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы дае магчымасць, каб у пераважнай большасці школ, дзіцячых садоў, ясляў можна было аднавіць стандартныя заняткі на аснове прамога кантакту настаўніка з вучнямі», — сказаў міністр.

Дарыуш Піянткоўскі дадаў, што калі пагроза эпідэміі каранавіруса ў той ці іншай установе або ў нейкай з частак Польшчы будзе расці, дырэктар школы можа распарадзіцца аб пераходзе на дыстанцыйнае або змешанае навучанне. Міністр таксама чарговы раз адзначыў, што работа школы ў рэжыме не стацыянарнага навучання, заўсёды будзе часовым рашэннем, паколькі ў большасці выпадкаў дыстанцыйнае навучанне менш эфектыўнае, чым стацыянарнае. Паводле яго слоў, дыстанцыйнае навучанне было ўведзена ў польскіх школах як экстраннае рашэнне на час эпідэміі, як спроба знайсці спосаб, каб вучань не страчваў сувязі са школай.

Паводле апошніх даных, у Польшчы пацверджана 52,9 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19, з моманту ўспышкі памерлі 1 821 чалавек.

Прэв’ю: resheto.net

Выбар рэдакцыі

Спорт

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.