Вы тут

Установы адукацыi павiнны быць гатовыя да пачатку заняткаў да 25 жнiўня


Установы адукацыi павiнны быць гатовыя да пачатку заняткаў да 25 жнiўня, паведамiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар Петрышэнка ўчора на нарадзе па пытаннi падрыхтоўкi ўстаноў адукацыi да пачатку 2020/2021 навучальнага года.


«Да гэтага часу павiнны быць завершаны ўсе работы па мадэрнiзацыi, рамонце i добраўпарадкаваннi тэрыторый, абнаўленнi абсталявання, падпiсаннi адпаведных сертыфiкатаў гатоўнасцi», — цытуе вiцэ-прэм'ера БелТА.

Асобна Iгар Петрышэнка папрасiў далажыць аб захаваннi эпiдэмiя-лагiчнага рэжыму пры арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў цяперашнiх умовах, у тым лiку пра тое, цi дастаткова ў школах сродкаў дэзынфекцыi. «Гэтыя пытаннi павiнны быць у цэнтры ўвагi i камiсiй пры прыёмцы ўстаноў адукацыi да пачатку навучальнага года», — даручыў ён.

Абмяркоўвалася таксама арганiзацыя харчавання вучняў. «Парадак у гэтым пытаннi ва ўсiх установах адукацыi пакуль не дасягнуты. I Камiтэт дзяржаўнага кантролю, i Генеральная пракуратура выяўляюць у асобных установах праблемы, якiя, на жаль, ужо чамусьцi сталi традыцыйнымi: парушэннi патрабаванняў заканадаўства ў сферах закупак, фiнансавай i касавай дысцыплiны, санiтарна-эпiдэмiялагiчных нормаў. У новым навучальным годзе падобнае недапушчальна», — адзначыў Iгар Петрышэнка.

На нарадзе закранулi пытаннi гатоўнасцi спартыўных пляцовак у школах, забяспечанасцi спартыўным iнвентаром, своечасовага выдання i дастаўкi падручнiкаў, укамплектаванасцi ўстаноў адукацыi кадрамi, у першую чаргу выхавальнiкамi, педагогамi-псiхолагамi, сацыяльнымi педагогамi.

Сёлета ў навучальныя ўстановы накiраваны 4722 маладыя спецыя-лiсты. Iгар Петрышэнка папрасiў звярнуць увагу на стварэнне ўмоў для iх працы.

«Не павiнны заставацца па-за ўвагай пытаннi арганiзацыi работы школьных кiрмашоў, забеспячэння даступнасцi, якасцi i разнастайнасцi асартыменту школьнага адзення i абутку, школьна-пiсьмовых прылад i канцылярскiх тавараў», — падкрэслiў ён.

Iгар Петрышэнка таксама звярнуўся да бацькоў: «Давайце ўберажом нашых дзяцей ад
неабдуманых крокаў i ўчынкаў. Моладзь мае права мець сваё меркаванне. Але менавiта сваё, не навязанае звонку нейкiмi сiламi, якiя ўцягваюць наша маладое пакаленне ў псеўдапалiтычныя гульнi ды ператвараюць яго ў марыянетку дэструктыўных элементаў. Каму, як не вам, хто ведае сваiх дзяцей лепш, чым хто-небудзь, растлумачыць iм усё дзiкунства i неправамернасць таго, што адбываецца. Звярнiце зараз яшчэ больш увагi на сваiх дзяцей, родных i блiзкiх, дапамажыце iм сваёй мудрай парадай i не дайце ўстаць на злачынны шлях».

«Дзяржава стварае для моладзi ўсе неабходныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыi i самарэалiзацыi. Для таго каб маладыя людзi сталi сапраўднымi патрыётамi краiны i самi вызначалi i свой лёс, i лёс дзяржавы», — дадаў ён.

 

Паводле iнфармацыi прэс-службы ўрада, ва ўсiх рэгiёнах краiны будзе арганiзавана работа больш чым 350 школьных кiрмашоў.

Кошт камплекта адзення дзелавога стылю для школьнiкаў 1—4 класаў складзе ад Br70 да Br231, 5—9 класаў — ад Br72 да Br283, 10—11 класаў — ад Br80 да Br303. Кошт набору школьна-пiсьмовых прылад i канцылярскiх тавараў складае ад Br25 да Br120.

Малазабяспечаным сем'ям будзе аказана падтрымка ў выглядзе сацыяльных дапамог на куплю адзення, абутку, школьных прылад. Дапамогу атрымаюць сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, сем'i, у якiх бацькi (адзiн з iх) з'яўляюцца непрацаздольнымi. Для шматдзетных сем'яў плата за падручнiкi знiжаецца на 50 працэнтаў. У рэгiёнах i Мiнску аб'яўлены дабрачынныя акцыi «Ад сэрца да сэрца», «Збяром партфель першакласнiку», «Падары радасць дзецям», «У школу з добрым сэрцам» i iншыя.

У новым навучальным годзе будуць працаваць 2952 дзiцячыя садкi, 2990 школ i 50 ВНУ. Плануецца, што дзiцячыя садкi будуць наведваць 435,5 тысячы выхаванцаў, у школы пойдуць 1 млн 55 тысяч дзяцей, у тым лiку 114 тысяч першакласнiкаў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.