Вы тут

Усё, што трэба ведаць пра спагнанне аліментаў


Памеры алiментаў i тэрмiны iх спагнання, магчымасць не плацiць грошы на малога або зменшыць суму, наступствы ўхiлення ад выплат i акалiчнасцi змагання з несумленнымi алiментшчыкамi... Гэтыя i многiя iншыя пытаннi абмеркавалi практыкуючыя адвакаты Мiнскай абласной юрыдычнай кансультацыi № 1 Наталля МЕНЧА i Жанна КIСЯЛЁВА на адным з апошнiх вебiнараў, арганiзаваных Дзiцячым фондам ААН (ЮНIСЭФ) у Беларусi сумесна з рэспублiканскай калегiяй адвакатаў.


Малюнак Міколы Гіргеля.

Плацiць да паўналецця i пасля

Абавязак бацькоў — утрымлiваць непаўналетнiх малых, а таксама паўналетнiх, але недзеяздольных дзяцей, якiя маюць патрэбу ў дапамозе. Праблемы ўтрымання, як правiла, узнiкаць падчас разводу, калi сужэнцы перастаюць жыць разам i весцi агульную гаспадарку.

Часцей за ўсё сiтуацыя з выплатамi вырашаецца добраахвотна. Досыць часта памiж бацькамi заключаюцца пагадненнi аб выплаце алiментаў. Калi яго няма, алiменты могуць спаганяцца згодна са шлюбным дагаворам або пагадненнем аб дзецях. Аднак калi бацькi ўхiляюцца ад свайго абавязку па ўтрыманнi, алiменты спаганяюцца ў судовым парадку.

— Недзеяздольныя паўналетнiя дзецi маюць права на ўтрыманне бацькоў незалежна ад часу i прычыны надыходу ў iх iнвалiднасцi i да моманту, пакуль гэтая недзеяздольнасць захоўваецца. Асобамi, якiя маюць патрэбу ў дапамозе, прызнаюцца недзеяздольныя, якiя не маюць дастатковых сродкаў для iснавання, — абазначыла Жана Кiсялёва. — Факт атрымання сацыяльнай дапамогi не азначае, што паўналетнi непрацаздольны не мае права на алiменты. Яму павiнна хапаць грошай на прыстойнае жыццё.

Для працаздольных бацькоў штомесячны памер алiментаў павiнен складаць не менш за 50 % бюджэту пражытачнага мiнiмуму на аднаго малога, 75 % — на дваiх i 100 % — на траiх i больш малых.

— Тэрмiн выплаты алiментаў абмяжоўваецца паўналеццем дзiцяцi незалежна ад таго, цi мае яно пасля свайго 18-годдзя даход, вучыцца цi працуе, — дадала адвакат. — Законам вызначаны таксама вiды даходу, з якога павiнны выплачвацца алiменты: туды ўключаюцца зарплата, пенсiя, стыпендыя, дапамога i iншае. Калi бацька атрымлiвае непастаянны даход або мае даход у натуральнай форме, напрыклад, з'яўляецца фермерам, то памер выплат вызначаецца дакладнай сумай — пэўнай колькасцю базавых велiчынь.

Пры страце кармiльца, калi паўналетняе дзiця вучыцца ва ўстанове адукацыi, прадугледжана спагнанне алiментаў да 23 гадоў, калi iншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.

Не толькi грошы, але i нерухомасць

Калi бацька павiнен выплачваць алiменты, аднак мае iншых дзяцей, якiя праз выплату алiментаў аказваюцца ў менш выгадным фiнансавым становiшчы ў параўнаннi з тымi, хто атрымлiвае алiменты, а таксама калi бацька iнвалiд I цi II групы, суд можа зменшыць прадугледжаны законам памер алiментаў цi ўвогуле вызвалiць яго ад iх уплаты.

Калi пасля разводу дзецi застаюцца пры кожным з бацькоў, алiменты з аднаго сужэнца спаганяюцца на карысць другога толькi ў выпадку, калi адно дзiця забяспечана менш за другое.

Па судзе бацькоў можна прыцягнуць да ўдзелу ў дадатковых расходах, якiя выклiканы выключнымi абставiнамi ў жыццi дзiцяцi.

— Часцей за ўсё гэта захворваннi, звязаныя з патрэбай у лячэннi, харчаваннi, набыццi спецыяльных сродкаў. Суд можа спагнаць грошы як за ўжо набытыя для дзiцяцi рэчы, так i ў лiк будучых пакупак, — удакладнiла Жана Кiсялёва.

Пагадненнем аб выплаце алiментаў замест штомесячных укладанняў можа быць таксама прадугледжана аднамомантная грашовая выплата на будучыню або перадача пэўнай маёмасцi.

Калi спачатку бацька дапамагае дзiцяцi, а пасля перастае, то падаць на алiменты можна ў любы момант, пакуль малы не стаў паўналетнiм.

Фiктыўны развод i «лiпавы» заробак

Алiментшчыкi намагаюцца паменшыць выплаты сваiм дзецям самымi рознымi спосабамi. Напрыклад, калi сужэнцы разводзяцца ў другiм шлюбе, прытым што бацька ўжо плацiць алiменты на дзiця ад першага, i другая экс-жонка таксама падае на алiменты на малога, то такiм чынам бацька часта намагаецца зменшыць выплаты на першага непаўналетняга (да 16,5 %). Новы развод, як паказвае практыка, часта з'яўляецца фiктыўным, — прытым здараецца такое настолькi часта, што ў законе гэтае пытанне агаворана спецыяльна.

— Заканадаўча ўстаноўлены памер спагнання алiментаў, у тым лiку калi малыя народжаны ў розных шлюбах, у iх розныя мамы i яны жывуць у розных сем'ях. Памер алiментаў на аднаго малога складае 25 % ад заробку бацькi, на двух — 33, на трох i больш — 50 %, — удакладнiла Жанна Кiсялёва. — Тым не менш пры спагнаннi алiментаў на другое дзiця можна ўзнiмаць пытанне аб змяншэннi выплат на першае. Аднак даказаць, што развод фiктыўны, вельмi цяжка. Другая сям'я спыняе сваё iснаванне праз суд, бо ў ёй ёсць непаўналетнi. Каб адмянiць рашэнне суда, першай былой жонцы трэба даказаць, што развод фiктыўны i няма падставы памяншаць памеры выплат на дзiця ад першага шлюбу. Тут могуць дапамагчы i сведкi, i фотаздымкi, i нават самi дзецi, якiя раскажуць, як жывуць мама i тата.

Ледзьве не кожны другi зварот па алiментах датычыцца пытання рэальнага заробку былога мужа, бо ў жонкi ёсць падазрэннi наконт прад'яўлення алiментшчыкам «лiпавага» даходу для налiчэння меншай сумы выплат.

— Калi ўзнiкае пытанне пра заробак у канверце цi пабочны даход алiментшчыка, спагнаннiк павiнен даказаць свае падазрэннi, каб iнiцыяваць падатковыя праверкi, аднак не заўжды гэта дапамагае вывесцi даходы плацельшчыка з ценю, — акрэслiла Наталля Менча.

Тое ж самае, калi алiментшчык працуе за мяжой. Доказ кладзецца на плечы спагнаннiка. У Беларусi працуе механiзм, згодна з якiм можна накiраваць запыт работадаўцу ў iншай дзяржаве, каб даведацца пра даход, аднак сапраўднасць яго праверыць таксама цяжка.

Калi алiментшчык быў на тэрмiновай воiнскай або альтэрнатыўнай службе, то на адно дзiця яму налiчаць 25 %, на двух — 33 %, на трох i больш — 50 % ад фактычна атрыманага iм даходу.

Калi бацька ўхiляецца ад алiментаў, бо ён, маўляў, «не працуе», парадак спагнання грошай з яго такi ж, як i з працуючага, падкрэслiла Наталля Менча:

— Запазычанасць па алiментах вызначаецца зыходзячы з заробку цi iншага даходу, якi атрымаў даўжнiк за час, што не рабiў выплаты. I калi даўжнiк у гэты час сапраўды не працаваў цi не прадставiў дакументы, якiя пацвердзiлi б яго заробак, памер выплат вызначаецца наступным чынам. На адно дзiця — 50 % бюджэту пражытачнага мiнiмуму, на двух — 100 %, на трох — 150 %.

Пры ўзнiкненнi запазычанасцi па алiментах, па вiне iх плацельшчыка алiментшчык выплачвае спагнаннiку няўстойку ў памеры 0,3 % ад сумы нявыплачаных алiментаў за кожны дзень пратэрмiноўкi. Такiм чынам прадугледжана хоць мiнiмальнае павышэнне выплат для такiх нядобрасумленных плацельшчыкаў.

Iрына СIДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.