Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях, паведамляе БЕЛТА.
«Як і дамаўляліся мы з вамі да выбараў, што праз некалькі дзён пасля электаральнай кампаніі збярэмся і абмяркуем актуальныя пытанні функцыянавання нашай дзяржавы. Зразумела з сітуацыі, што найважнейшымі задачамі, якія цяпер стаяць перад органамі ўлады, і ў прыватнасці Саветам бяспекі (можа, і перш за ўсё), з’яўляецца забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян, абарона канстытуцыйнага ладу і забеспячэнне нармальнага функцыянавання дзяржаўных органаў кіравання», - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што асновай і падмуркам усяго і найважнейшым пытаннем, як і раней, з’яўляецца функцыянаванне эканомікі. «Таму ўраду неабходна прыняць усе неабходныя дадатковыя меры, калі гэта трэба, для функцыянавання эканомікі», — даручыў Прэзідэнт.
«Усе, хто хочуць працаваць, хто імкнецца працаваць, павінны мець працу і, адпаведна, заработную плату. Усе, хто сёння не працуе, павінны быць вывучаны, і ім павінна быць прапанавана праца, — падкрэсліў беларускі лідар. — Аснова ўсіх гэтых так званых пратэстуючых — людзі з крымінальным мінулым і сёння беспрацоўныя. Няма працы, значыць, «гуляй дзядзька па вуліцах і праспектах». Таму я па-добраму прашу і папярэджваю ўсіх: ўладкавацца (трэба. — Заўвага БЕЛТА) на працу тым, хто не працуе».
«І хачу папярэдзіць некаторых нашых, мякка кажучы, грамадзян, якія абуржуазіліся: не дай Бог хтосьці камусьці будзе выдаваць ліпавыя даведкі аб працаўладкаванні. Усё павінна быць сумленна і прыстойна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён даручыў праваахоўным органам і дзяржаўных структураў забяспечыць выкананне дадзеных указанняў.
На нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні ідэалогіі, кадравай палітыкі і працы СМІ.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.