Вы тут

80 мільёнаў невялікіх крамаў


Працуюць у Паднябеснай.


Улады Кітая выдалі цыркуляр, накіраваны на падтрымку невялікіх гандлёвых кропак у рамках намаганняў па павелічэнні занятасці, пашырэння спажывання і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У цыркуляры, выпушчаным сумесна Міністэрствам камерцыі КНР і шасцю іншымі ўрадавымі ведамствамі, падрабязна выкладаюцца меры па стварэнні 1000 кластараў невялікіх гандлёвых кропак па ўсёй краіне да 2025 года. Адзначаецца, што трэба прыняць меры па садзейнічанні трансфармацыі і мадэрнізацыі невялікіх кластараў такіх кропак. Яны змогуць падоўжыць працоўны час і аблічбаваць маркетынгавую дзейнасць, каб прапанаваць жыхарам мноства паслуг.

Платформам электроннай камерцыі, лагістычным кампаніям і гандлёвым прадпрыемствам рэкамендуецца супрацоўнічаць з такімі невялікімі крамамі, каб скараціць іх выдаткі. У дакуменце таксама падкрэсліваецца неабходнасць цалкам ажыццяўляць прэферэнцыйныя меры ў дачыненні да невялікіх гандлёвых кропак, такія як зніжэнне падаткаў і грашовых збораў.

Да канца 2019 года ў Кітаі налічвалася больш за 80 мільёнаў невялікіх крамаў, што дазволіла забяспечыць працоўныя месцы для каля 200 млн. чалавек.

Фота: magazeta.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».