26 верасня, субота

Вы тут

Каля 100 чалавек звярнуліся па меддапамогу пасля беспарадкаў у Брэсце


У Брэсце пасля беспарадкаў 9-11 жніўня за медыцынскай дапамогай звярнуліся каля 100 чалавек. Пра гэта сёння паведаміў галоўны ўрач Брэсцкай цэнтральнай паліклінікі Сяргей Кляус на прэс-канферэнцыі ў гарвыканкаме, перадае БелТА.


«9-11 жніўня на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі, у стацыянары горада звярнуліся каля 100 чалавек. Усім аказана дапамога. Былі удары мяккіх тканін, траўмы канечнасцяў, грудной клеткі, жывата. Мы шпіталізавалі 23 чалавекі, у некаторых з іх спатрэбіліся аперацыі. Траўмы ў асноўным лёгкай ступені цяжкасці», — сказаў Сяргей Кляус.

У Брэсце агменямі беспарадкаў сталі цэнтральныя вуліцы горада: Савецкая, Гогаля, Маскоўская, праспект Машэрава, бульвар Касманаўтаў. «Большасць затрыманых за парушэнне правапарадку — жыхары нашага рэгіёна. Ёсць і грамадзяне Расіі, Украіны (адзінкавыя факты такія прысутнічаюць). Калі браць узроставую катэгорыю, то гэта ў асноўным людзі 18-30 гадоў», — адзначыў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Астрэйка. Ён дадаў, што ўдзельнікаў незаконных акцый прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Следчыя таксама даюць прававую ацэнку дзеянням падазраваных у хуліганстве, масавых беспарадках. Па словах Аляксандра Астрэйкі, таксама будуць праводзіцца праверкі зваротаў па фактах перавышэння паўнамоцтваў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Брэсцкія камунальнікі прыкладваюць усе намаганні, каб прывесці вуліцы ў парадак пасля незаконных акцый. Генеральны дырэктар гарадской ЖКГ Ігар Сільчанка звярнуў увагу на тое, што маёмасці абласнога цэнтра нанеслі немалую шкоду. «Суму яшчэ ўдакладняем. Шмат лавак, урнаў, элементаў добраўпарадкавання пашкоджана, было вельмі шмат смецця. Мы прыцягвалі дадатковыя сродкі для навядзення парадку, дворнікі выходзілі раней і працавалі ва ўзмоцненым рэжыме», — звярнуў увагу ён.

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук распавёў, што на гарачую лінію ад жыхароў паступае мноства званкоў з просьбай спыніць вулічныя беспарадкі. «Тое, што мы бачым, радыкальная праява. З гэтым разбяруцца праваахоўнікі і судовыя выканаўцы. У пераважнай большасці берасцейцы — спакойныя людзі. З улікам таго, што адбываецца мы, гарадская ўлада, зробім сваю працу яшчэ больш празрыстай, дыялогавай», — канстатаваў мэр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.