26 верасня, субота

Вы тут

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Латвіі абмеркавалі перспектывы развіцця адносін па лініі Беларусь — ЕС


12 жніўня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Калега Уладзіміра Макея быў дэталёва праінфармаваны аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі, абстаноўцы пасля прэзідэнцкіх выбараў і пра спробы вонкавага ўмяшання ва ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне.

Эдгарс Рынкевічс у сваю чаргу выклаў бачанне латвійскага боку на працэсы, якія адбываюцца. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама абмеркавалі перспектывы развіцця адносін па лініі Беларусь — ЕС. Канстатавана важнасць захавання каналаў камунікацыі і далейшага падтрымання дыялогу паміж Мінскам і Брусэлем на розных узроўнях.

Прэв’ю: newsbel.by

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.