Вы тут

Прэс-служба ААТ «МТЗ»: Мінскі трактарны завод працуе ў штатным рэжыме


ААТ «МТЗ» працуе ў штатным рэжыме, тэхніка вырабляецца і адгружаецца ў краіну і на экспарт, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.


«У рамках правядзення 11 жніўня 2020 г. генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ» Віталём Вовкам сустрэчы з працоўным калектывам і прафсаюзным актывам прадпрыемства, на якім прысутнічала каля 200 завадчан, была аднагалосна прынятая пазіцыя МТЗ па стабільнай працы, выкананні паказчыкаў зацверджанага бізнес-плана і стратэгіі развіцця, абмеркаваны грамадска-палітычныя пытанні.

Сёння кіраўніцтва і работнікі шматтысячнага прадпрыемства ўсведамляюць сваю адказнасць перад спажыўцамі, партнёрамі, сваімі калегамі ў рамках узятых на сябе абавязацельстваў па своечасовай пастаўцы тэхнікі і забеспячэнні працай пастаўшчыкоў» — адзначылі ў прэс-службе ААТ «МТЗ».

МТЗ — адзін з найбуйнейшых заводаў краіны, вядучы брэнд Беларусі. Сёння ад рытмічнай працы арганізацыі залежаць больш за 340 прадпрыемстваў краіны, іх калектывы, а таксама тысячы заводаў-партнёраў з 80 краін блізкага і далёкага замежжа.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.