Вы тут

Прадпрыемствы «Беллеспаперапрам» працуюць у планавым рэжыме — прэс-служба канцэрна


Прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» працуюць у планавым рэжыме. Усе працоўныя калектывы настроены на стварэнне і мірную працу, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.


«Работнікі арганізацый канцэрна з'яўляюцца сведкамі станаўлення і адраджэння дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці суверэннай Беларусі. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы і асабістай увагі да праблем галіны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадпрыемствы сёння працуюць на якасна новым узроўні. Яны прайшлі маштабную мадэрнізацыю, аснашчаны самым сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, на якім выпускаецца якасная і запатрабаваная на шматлікіх рынках свету прадукцыя. На прадпрыемствах, размешчаных у розных рэгіёнах, як у абласных цэнтрах, так і ў невялікіх мястэчках, створаны тысячы годных працоўных месцаў з высокай культурай вытворчасці і сацыяльнымі гарантыямі. Кожны год на прадпрыемствы канцэрна прыходзяць сотні маладых спецыялістаў, якія атрымліваюць магчымасці для самарэалізацыі, прафесійнага росту і асабістага развіцця. У працоўных калектывах работае шмат прафесійных сямейных дынастый, найлепшыя традыцыі і любоў да сваёй справы перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Людзі цэняць свае прадпрыемствы, сваю працу, тыя дасягненні, да якіх ішлі разам шмат гадоў, і яны хочуць захаваць тое, што пабудавалі, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, разумець, што вакол будзе мір і згода і што дзяржава заўсёды будзе на абароне правоў і інтарэсаў людзей.

Робячы свой выбар 9 жніўня, людзі галасавалі за тое, што ўжо зроблена ў нашай краіне, і за мірнае развіццё ў будучыні, за паразуменне і дабро, але ніяк не за гвалт, незаконныя мітынгі, беспарадкі і правакацыі. Спрэчныя пытанні трэба вырашаць за сталом перамоваў, у мірных канструктыўных дыскусіях, а не з каменем у руках, руйнуючы тое, што стваралі працавітыя і добразычлівыя беларусы.

Народ зрабіў свой выбар, выбар на карысць мірнай і стабільнай краіны. І гэты выбар трэба паважаць» — такую інфармацыю апубліквалі на сайце «Беллеспаперапрам».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».