Вы тут

АБФФ: Матчы «Мінск — Славія-Мазыр» і «Дынама-Брэст» — «Слуцк» перанесены


Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» на падставе рашэння Бюро выканкама АБФФ ад 11 жніўня пераносіць матчы «Беларусбанк — Вышэйшай лігі» сезону 2020 года «Мінск» — «Славія-Мазыр» і «Дынама-Брэст» — «Слуцк». Перанесеныя паядынкі 21-га і 17-га тураў чэмпіянату павінны былі адбудуцца 12-га жніўня ў Мінску і Брэсце адпаведна, паведамілі на сайце федэрацыі.


Матч «Дынама-Брэст» — «Слуцк» перанесены на падставе хадайніцтва брэсцкага футбольнага клуба і ў адпаведнасці з пунктам 5.5.5. артыкула 5 Рэгламенту чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2020. Гэтае рашэнне прынята з улікам узмоцненай падрыхтоўкі футбольнага клуба «Дынама-Брэст» да матчу першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2020/2021 супраць футбольнага клуба «Астана», які пройдзе на ГОСК «Брэсцкі» 18 жніўня.

Матч «Мінск» — «Славія-Мазыр» перанесены на падставе хадайніцтва сталічнага футбольнага клуба і ў адпаведнасці з пунктам 5.5.4. артыкула 5 Рэгламенту чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2020. Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшых прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе з распаўсюджваннем віруса COVID-19.

Даты правядзення матчаў стануць вядомыя пазней.

Прэв’ю: stnmedia.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».