Вы тут

Патрыярх Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах, паведамілі на сайце Маскоўскай патрыярхіі.


«Вы нязменна надаете ўвагу пытанням духоўна-маральнага стану людзей, пра што сведчыць, у прыватнасці, плённае ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады з Беларускім экзархатам» — адзначыў прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы ў віншавальным пасланні.

Патрыярх Кірыл выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва, закліканага спрыяць кансалідацыі народа, рэалізацыі сацыяльна значных праектаў і ініцыятыў, асвеце і патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення, сцвярджэнні ў грамадстве непераходзячых ідэалаў міласэрнасці, міру, дабра і справядлівасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.