Вы тут

Караеў: Арганізатары незаконных акцый выкарыстоўвалі людзей як расходны матэрыял


Арганізатары незаконных акцый выкарыстоўвалі людзей як расходны матэрыял, прыцягваючы для ўдзелу ў незаконных мерапрыемствах, заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, інфармуе БЕЛТА.


“Спробы разгайдаць сітуацыю і ўнесці разлад у грамадства прадпрымаліся тымі, каму абыякавыя інтарэсы Беларусі і яе жыхароў”, – адзначыў міністр.

“Відавочна, што арганізатары выкарыстоўвалі людзей як расходны матэрыял, прыцягваючы для ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Не грэбавалі такім брудным прыёмам, як прыкрыццё дзецьмі”, – заявіў кіраўнік МУС.

Юрый Караеў падкрэсліў, што праваахоўнікі неаднаразова папярэджвалі людзей і прасілі быць стрыманымі, не паддавацца на ўздзеянне інфармаацыйных тэхналогій маніпулявання грамадскай свядомасцю, кіравацца здаровым сэнсам. “На жаль, не ўсе нас пачулі. У выніку пацярпелі як удзельнікі несанкцыянаваных акцый, так і супрацоўнікі міліцыі”, – канстатаваў міністр. 

“Заяўляем, што не дапусцім дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Сіл і сродкаў для гэтага дастаткова. Папярэджваем, што любыя парушэнні заканадаўства будуць спыняцца, а вінаватыя – прыцягвацца да адказнасці”, – сказаў кіраўнік МУС.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.