Вы тут

За дзеючага кіраўніка дзяржавы прагаласавала 80,23 працэнта ўдзельнікаў выбараў


Паведаміла на брыфінгу кіраўніцтва Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў яе старшыня Лідзія Ярмошына.


Яна патлумачыла, што папярэднія вынікі выбараў атрыманыя ўручную праз тое, што Цэнтральная камісія ў складзе самой старшыні і аналітыка ў гадзіну ночы былі эвакуяваны з Дома ўрада. Тамы вынікі атрыманыя толькі сёння ранкам.

«Адзіны вынік, які я ўчора аб’яўляла, — гэта вынікі па закрытых участках для галасавання (у бальніцах, воінскіх часцях) і некаторых раёнах, па якіх нам далі інфармацыю нашы выбарчыя камісіі», — нагадала Лідзія Ярмошына.

Па словах старшыні ЦВК, у выбарах Прэзідэнта паўдзельнічалі 5 798 908 выбаршчыкаў, ці 84,23 працэнты. За кандыдата ў Прэзідэнты Дзмітрыева прагаласавалі 60 543 чалавекі (1,04 працэнта), Канапацкую — 97926 (1,68 працэнта), Лукашэнку — 4 652 423 (80,23 працэнта), Ціханоўскую — 574 312 (9,9 працэнта), Чэрачня — 65 784 (1,13 працэнта). Супраць усіх прагаласавала 6,02 працэнта выбаршчыкаў.

«Папярэднія дадзеныя будуць, вядома, па меры падрыхтоўцы пасяджэння Цэнтральнай камісіі, прысвечанага выніку выбараў, будуць удакладняцца. Але я не думаю, што яны істотным чынам зменяцца. Гэты дадзеныя карэліруюцца з данымі на ўчастках закрытага галасавання, дзе большую частку складаюць якраз неваенныя (з 36 тысяч закрытых участкаў гэта толькі 6 тысяч, усё астатняе — гэта грамадзянскія асобы, якія знаходзяцца ў бальніцах і санаторыях-прафілакторыях і прадстаўляюць усе слаі грамадства), гэта значыць, яны абсалютна неангажыраваныя», — звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына.

На пытанне аб чэргах, якія ўзніклі ўчора ўвечары на некаторых выбарчых участках, старшыня ЦВК выказала ўпэўненасць, што чэргі ніяк не могуць паўплываць на з’яўленне ці адсутнасць сумненняў у адкрытасці і дэмакратычнасці выбараў.

«Увогуле па законе ўчасткі трэба было закрыць у восем гадзін вечара, але зыходзячы з таго натоўпу, які проста мог іх разграміць (што казаць, там шмат было агрэсіўных — гэта ўсё былі прыхільнікі альтэрнатыўных кандыдатаў, тыя, каго мы называем «электарат пратэсту»), уладамі Мінска, дарэчы, а абсалютна не Цэнтральнай камісіяй, было прынята рашэнне працягнуць (працу ўчасткаў. — «Зв.»), пакуль не прагаласуе кожны, хто стаіць у гэтай чарзе», — растлумачыла кіраўнік камісіі. На яе думку, гэтыя даныя самыя «чыстыя» па выбарчых участках, паколькі асноўная маса электарата прагаласавала нават звыш закрыцця.

Па жаданні працяг працы ўчасткаў можна расцаніць як парушэнне закону і адшукаць у сітуацыі падставу для падачы скаргі аб прызнанні выбараў несапраўднымі, прынамсі, на гэтых участках, пагадзілася спікер.

«Але тым не менш, яны ўсё ж такі на вынікі волевыяўлення не ўплываюць», — дадала кіраўнік ЦВК.

Па яе меркаванні, беспрэцэдэнтныя ўмовы, у якіх сёлета давялося працаваць выбарчым камісіям, падштурхоўваюць грамадства да пераходу ў будучым на электроннае галасаванне, каб пазбегнуць ціску.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв’ю: Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».