Вы тут

ЦВК агучыў папярэднія дадзеныя галасавання на закрытых участках


ЦВК агучыў папярэднія дадзеныя галасавання на закрытых участках, паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.


На гэты час атрыманы звесткі пяці з сямі рэгіёнаў. “Гэта звязана з тым, што практычна да 20.00 нашы брыгады займаліся забеспячэннем галасавання кавідных хворых, якія знаходзяцца дома”, – патлумачыла старшыня ЦВК, Пакуль што не далі справаздачу Мінская і Брэсцкая вобласці.

“Лідзіруе Аляксандр Лукашэнка, па выніках галасавання на закрытых участках пяці рэгіёнаў яму аддалі перавагу 82% выбарцаў, – праінфармавала Лідзія Ярмошына. – Наколькі я памятаю, у Святланы Ціханоўскай, якая на дургім месцы, дзесьці каля 5%, па закрытых бальнічных участках”.

Два чалавекі ў войску адмовіліся галасаваць, некалькі бюлетэняў несапраўдныя – або не паставілі адзнаку, або паставілі ў двух месцах. 

Каментуючыя дадзеныя exit poll, старшыня Цэнтрвыбаркама канстатавала, што яны вельмі падобныя на дадзеныя галасавання на грамадзянскіх закрытых участках, дзе прадстаўлены ўсе слаі насельніцтва.

У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” таксама агучылі дадзеныя закрытых участкаў у сістэме аховы здароўя: Андрэй Дзмітрыеў – 1.34%, Ганна Канапацкая – 2.38%, Аляксандр Лукашэнка – 82.08%, Святлана Ціханоўская – 6.98%, Сяргей Чэрачань - 1.44%. У воінскіх часцях за Андрэя Дзмітрыева – 0.2%, Ганну Канапацкую – 0.56%, Аляксандра Лукашэнку – 93.71%, Святлану Ціханоўскую – 3.81%, Сяргея Чэрачня – 0.35%.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.