Вы тут

У Беларусі закрыліся выбарчыя ўчасткі. Пачаўся падлік галасоў


У Беларусі закрыліся выбарчыя ўчасткі. Камісіі пачалі падлік галасоў, паведамляе БЕЛТА.


Усяго на выбарах арганізавана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 па-за межамі Беларусі. На тых, якія былі адчынены ў воінскіх часцях (13), санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых установах аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах (231), участковыя камісіі маглі аб’явіць галасаванне скончаным і раней за 20.00, калі выбар зрабілі ўсе выбарцы, уключаныя ў спіс.

Кандыдатамі ў Прэзідэнты зарэгістраваны пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань. Кіраўнік дзяржавы лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш за палову выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.