Вы тут

У Віцебскай вобласці выбары адбыліся ва ўсіх раёнах


У Віцебскай вобласці выбары адбыліся ва ўсіх раёнах – у кожным яўка перавысіла 50%, паведамілі БЕЛТА ў абласной выбарчай камісіі.


Агульная яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі ў Віцебскай вобласці па стане на 16.00 склала 75,05%. Свой выбар зрабілі больш за 635 тыс. выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

У аблвыбаркаме дадалі, што людзі актыўна галасуюць ва ўсіх раёнах вобласці. Выбары праходзяць у спакойным рэжыме, без правакацый і парушэнняў.

У Віцебскай вобласці з раніцы адкрыты 750 участкаў для галасавання, у тым ліку 21 участак, размешчаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і воінскіх часцях. У спісы для галасавання ўключана больш за 847 тыс.чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?