Вы тут

Генеральны пракурор заклікаў не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях


Удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і цягне наступленне адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці. Пра гэта сёння журналістам заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Аляксандр Канюк звярнуўся да грамадзян Беларусі. «Вас заклікаюць прыняць удзел у так званых мірных акцыях пратэсту. Папярэджваю, што ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і цягне наступленне адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці», — сказаў генпракурор.

«Прашу вас праявіць разважлівасць. Асабліва звяртаюся да ўсіх бацькоў: не дайце ўцягнуць сваіх дзяцей у чужыя брудныя гульні. Зберажыце іх ад неабдуманых дзеянняў, не дазвольце стаць разменнай манетай», — падкрэсліў Аляксандр Канюк.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.