23 верасня, серада

Вы тут

Як не патануць у лавіне інфармацыі


Эксперты медыя абмеркавалі асвятленне выбарчай кампаніі ў беларускіх сродках масавай інфармацыі

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зрабілі заўважнай канкурэнцыю паміж традыцыйнымі і новымі медыя. Да такога вываду прыйшлі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі «Выбарчая кампанія ў люстэрку масмедыя. Вынікі маніторынгу матэрыялаў СМІ, праведзенага Беларускім саюзам журналістаў», якая адбылася 7 жніўня ў прэс-цэнтры Дома друку.

Першы намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў, галоўны рэдактар часопіса «Журналіст» Сяргей Сверкуноў расказаў, як беларускія медыя асвятляюць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі праводзіцца на належным высокім узроўні. У СМІ ўсебакова і аб'ектыўна асвятляліся ўсе этапы выбарчай кампаніі: утварэнне выбарчых камісій і ўчасткаў для галасавання, збор подпісаў, рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іншыя. Усім кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь былі дадзены роўныя правы на бясплатныя выступленні ў тэле- і радыёэфіры, бясплатную публікацыю сваіх перадвыбарных праграм у друкаваных СМІ. Дзяржаўнымі СМІ, у строгай адпаведнасці з заканадаўствам, гэтыя правы былі выкананыя ў поўнай меры. Ва ўсіх вядучых медыя публікаваліся інтэрв'ю з кандыдатамі ў Прэзідэнты. На тэлебачанні і радыё быў прадстаўлены ўвесь спектр меркаванняў, якія адлюстроўваюць пазіцыю кожнага кандыдата. Гэта, на наш погляд, — галоўнае. Пры аналізе інфармацыйнага поля ў кантэксце выбарчай кампаніі неабходна ўлічваць і інтэрнэт-рэсурсы. Як сведчыць аналіз іх кантэнту, большасць з іх прадстаўляе апазіцыйны пункт погляду».

Гэта галоўная выснова папярэдняга маніторынгу беларускіх СМІ, канчатковыя вынікі будуць апублікаваны ў новым выпуску часопіса «Журналіст» у верасні.

Дацэнт кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі, куратар спецыяльнасці «Журналістыка» (вэб-журналістыка) БДУ, кандыдат філалагічных навук Аляксандр Градзюшка звярнуў увагу на перамены ў інфармацыйным полі, якія суправаджаюць выбарчую кампанію — 2020: «Калі раней інтэрнэт-СМІ ўспрымаліся як нешта несур'ёзнае, дык сёлета мы бачым, як яны займаюць першае месца ў структуры медыяспажывання. Размова ідзе не толькі пра сайты, але і пра тэлеграм-каналы, сацыяльныя сеткі ды новыя анлайн-платформы. Мы бачым, як традыцыйнае інфармацыйнае поле змяняецца. Маладая аўдыторыя спажывае інфармацыю менавіта з новых медыя, а традыцыйныя СМІ адыходзяць на другі план. Новыя тэхналогіі валодаюць вялікім патэнцыялам. Але іх не трэба баяцца».

На думку экспертаў, новыя медыя ахінаюць карыстальнікаў своеасаблівымі рэха-камерамі, якія не прапускаюць альтэрнатыўную і часам праўдзівую інфармацыю. Спецыялісты ўпэўненыя: каб спажываць аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю, трэба развіваць медыя-адукаванасць, выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі, не абмяжоўваючыся «новымі медыя». «Гэта сур'ёзны выклік для журналістыкі ў цэлым і для нашай медыйнай сферы. Спадзяюся, айчынныя медыясфера і журналістыка з гэтым выклікам справяцца», — адзначыў Аляксандр Градзюшка.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.