Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не бойцеся актыўных дзеянняў для дасягнення пастаўленых перад сабой мэт: прыкладзеныя намаганні прынясуць вынік. На рабоце верагодныя змены да лепшага. Не будзьце кансерватарам, праявіце адкрытасць да новага, камунікабельнасць, і вы даможацеся поспеху. У выхадныя паспрабуйце адсунуць усе свае клопаты і павесяліцца ад душы ў коле сяброў або родных.


ЦЯЛЕЦ. Вы зможаце пераадолець перашкоды, калі будзеце праяўляць эмацыянальны спакой і настойлівасць. Вам неабходна прыкласці максімум сіл і цярпення, каб не апраўдаць чакання нядобразычліўцаў. Выхадныя паспрабуйце правесці з пачуццём унутранай свабоды. Не варта даваць абяцанні дапамагчы і вырашыць чужыя праблемы. Паспрабуйце не рабіць паспешлівых высноў адносна каханага чалавека.

БЛІЗНЯТЫ. Падзеі, якія адбываюцца вакол вас, сведчаць пра змены ў вашым жыцці. І гэта перамены да лепшага. Не выключана, што атрымаеце выгадную дзелавую прапанову, альбо вам прызнаюцца ў каханні і купяць заручальны пярсцёнак. У выхадныя сябры запросяць на вечарыну, вясёлая кампанія развее сумныя думкі.

РАК. На гэтым тыдні на тое, што адбываецца, варта глядзець па-філасофску. Актыўна ўдзельнічаць у чужых справах і спрэчках дакладна не варта. Калі ў аўторак яшчэ дапушчальны апошні ўсплёск актыўнасці, то ў другой палове тыдня гэта можа прывесці да канфліктных сітуацый з навакольнымі, стратай сіл і грошай. А вось спакойная, руцінная праца абяцае нечакана адзначыцца кар'ерным узлётам.

ЛЕЎ. Вы, падобна, зноў здзівіце навакольных, паспрабуйце толькі, каб здзіўленне іх было пазітыўнае. У сераду вашы тайны могуць адкрыцца, так што рыхтуйцеся даваць тлумачэнні. У чацвер з'явіцца шанц падняць свой аўтарытэт і знайсці агульную мову нават з самымі незгаворлівымі людзьмі.

ДЗЕВА. Звядзіце да мінімуму кантакты з прадстаўнікамі ўлады, падатковых і фінансавых органаў, адкладзіце ўсё гэта на восень. На працягу тыдня верагодныя перапады настрою, якія могуць прывесці да творчага і псіхалагічнага крызісу. Паспрабуйце не ідэалізаваць мінулае, сустрэча са старымі сябрамі — гэта толькі даніна ўспамінам. Памятайце, што наперадзе вас чакаюць лёсавызначальныя знаёмствы.

ШАЛІ. З'явіцца шанц значна рушыць наперад, трэба толькі дакладна выбраць кірунак. У панядзелак зможаце плённа папрацаваць над завяршэннем нейкай важнай справы. У аўторак вазьміце свой тэмперамент пад асаблівы кантроль, інакш не пазбегнуць скандалу. На рабоце будзе вельмі моцны дух саперніцтва.

СКАРПІЁН. Надыходзіць паспяховы, актыўны, напоўнены яркімі падзеямі тыдзень. Вас чакае салідны прыбытак і прывабныя дзелавыя прапановы. Вашы планы і задумы ўдала рэалізуюцца, аўтарытэт узрасце. Да вас будуць звяртацца па прафесійныя парады і дапамогу. І кансультацыі будуць не бясплатныя. У выхадныя вашу душу сагрэе клопат каханага чалавека і сустрэчы з сябрамі, якія станоўча адаб'юцца на настроі.

СТРАЛЕЦ. Вы адчуеце прыліў сіл, аднак усё ж не варта марна расходаваць энергію. Даверце частку спраў надзейным партнёрам, за сабой жа пакіньце самае галоўнае. Паспрабуйце абяцаць толькі тое, што зможаце выканаць. У чацвер будуць паспяховыя паездкі за горад і пачатак падарожжаў. У пятніцу паступіць цікавая інфармацыя, якая вельмі спатрэбіцца ў найбліжэйшы час. Нядзелю правядзіце з сям'ёй.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні можаце набыць новых сяброў, ваша работа стане больш цікавай. У аўторак можа дастацца нялёгкая задача, аднак вы вырашыце яе практычна бездакорна. Гэта запатрабуе шмат сіл, але і прынясе карысны вопыт. У чацвер спрыяльна пачынаць рамонт кватэры або дачы. У выхадныя паспрабуйце засцерагчы сябе ад мітусні і непатрэбных і стомных кантактаў.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні варта праявіць такія якасці характару, як разважлівасць і пільнасць. Пажадана сачыць за сваімі выказваннямі, можаце стаць не ў меру гаваркімі, а гэта нікому яшчэ не прыносіла карысці. Нестандартны падыход да вырашэння праблем дасць станоўчы вынік. У сярэдзіне тыдня не варта крытыкаваць калег і партнёраў, гэта можа прывесці да сваркі. Галоўная задача выхадных заключаецца ў ахове свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй.

РЫБЫ. На гэтым тыдні на рабоце спатрэбіцца ўсё вашае самавалоданне, каб захоўваць спакой, нягледзячы на абставіны, якія змяняюцца. Начальства відавочна чакае ад вас ініцыятыўнасці і дзеянняў, накіраваных на выпраўленне цяперашняй, не самай удалай сітуацыі. У сярэдзіне тыдня магчыма ўскладненне адносін з блізкімі сваякамі, затое з сябрамі — поўнае паразуменне.

Прэв’ю: astrologiko.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».