Вы тут

Самы высокі прахадны бал у БДУІР на бюджэтнай форме навучання - 366


У БДУІР адбылося залічэнне абітурыентаў на дзённую і завочную бюджэтныя формы атрымання адукацыі. Як паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, у параўнанні з папярэднім годам верхняя планка прахадных балаў вырасла да 366 з леташніх 364.


Ці змянілася тройка лідараў? У гэтым годзе самай папулярнай стала спецыяльнасць «электронны маркетынг» на інжынерна-эканамічным факультэце, а летась гэта былі «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» (факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання). Зараз гэта спецыяльнасць заняла другі радок: каб паступіць туды, трэба было мець сама меней 365 балаў. У мінулым годзе прахадны бал на «электронны маркетынг» быў 363, а на спецыяльнасць «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» — 364.

Тройку лідараў замыкае «эканоміка электроннага бізнесу» на інжынерна-эканамічным факультэце з 363 баламі (у 2019 годзе — 358). Летась на трэцяй пазіцыі была спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (факультэт камп’ютарных сістэм і сетак): 360 балаў у 2019 годзе і 358 — у гэтым. Цяпер гэта ўжо чацвёртая пазіцыя.

Максімальны бал, з якім былі пададзены дакументы, — 396. Іх уладальніца — выпускніца Лунінецкай гімназіі Валерыя Рамановіч — падала свае дакументы на «эканоміку электроннага бізнесу». Летась максімум склаў 390 балаў.

Мінімальны прахадны бал і ў папярэднім, і ў гэтым годзе склаўся на спецыяльнасці «электронныя і інфармацыйна-кіруючыя сістэмы фізічных установак». Каб сюды паступіць, дастаткова было набраць 257 балаў (у 2019 годзе — 296).

Усяго на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі залічаны 1060 абітурыентаў. Завочна атрымліваць адукацыю будуць 30 студэнтаў. Без экзаменаў быў залічаны 21 чалавек, сярод іх пятнаццаць з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд, а шэсць замежных грамадзян залічаны без уступных выпрабаванняў у рамках міжнародных пагадненняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота: bsuir.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».