Вы тут

У сталіцы праграміст на працягу паўгода выкрадаў веласіпеды


Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, канфіскавана больш за 20 адзінак такой тэхнікі.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС г. Мінска з доказамі злачынства затрымалі 42-гадовага мінчаніна. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, падазраваны афіцыйна быў працаўладкаваны праграмістам на адным з прадпрыемстваў сталіцы. У вольны час мужчына хадзіў па пад’ездах жылых дамоў, дзе прыглядаў пакінутыя без нагляду веласіпеды. Як правіла, устаноўленыя на іх замкі не спынялі выкрадальніка ад здзяйснення крадзяжу: з дапамогай спецыяльнага абсталявання мінчанін перакусваў іх, а пасля заганяў веласіпед да сябе ў падвал.

Таксама ўстаноўлена, што меркаваную «ахвяру» мужчына высочваў загадзя: назіраў за тым, дзе пакідаюць свой двухколавы транспарт жыхары сталіцы, фатаграфаваў яго і размяшчаў здымак на адным з інтэрнэт-парталаў з прапановай аб продажы. Калі знаходзіліся патэнцыйныя пакупнікі, мужчына вяртаўся на месца і звыклым для яго спосабам выкрадаў веласіпед.

Мінчаніна затрымалі з доказамі злачынства ў момант здзяйснення чарговага крадзяжу. Падчас агляду падвальнага памяшкання дома, у якім пражываў мужчына, праваахоўнікі выявілі 24 веласіпеды, 10 з якіх былі разабраны на запчасткі, і больш за 100 перакусаных веласіпедных замкаў.

Са слоў падазраванага, такім чынам ён планаваў крыху падзарабіць. Сума шкоды ўстанаўліваецца. Вядома, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. У праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што затрыманы можа быць датычны і да іншых эпізодаў крадзяжу велатранспарту, здзейсненым на тэрыторыі сталіцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МУС

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.