У Савецкі РУУС сталіцы паступіла інфармацыя аб тым, што невядомыя людзі з гандлёвай палаткі па вуліцы Сурганава выкрадаюць кавуны і дыні.
Прыбыўшыя на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі затрымалі выкрадальнікаў на месцы злачынства. Імі апынуліся 45-гадовая жанчына, а таксама яе таварышы — 43 і 44-гадовыя мужчыны, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі аператыўнікаў, грамадзяне ў начны час сутак набылі ў адным з гандлёвых цэнтраў алкагольныя напоі. Пасля сумеснага распіцця спіртнога ўвагу кампаніі прыцягнула гандлёвая кропка з кавунамі і дынямі. Як аказалася, яе ўладальнікі ў канцы працоўнага дня не везлі тавар на склад, а накрывалі яго матэрыялам ад дажджу. Дадзенае акалічнасць і паспрыяла здзяйсненню злачынства.
Устаноўлена, што ўсяго таварышам удалося вынесці з палаткі 18 кавуноў і 3 дыні. Выкрадзенае падазраваныя хавалі ў двары дома па вуліцы Сурганава. Як прызналіся грамадзяне праваахоўнікам, «здабычу» ў далейшым яны планавалі прадаць, а грошы выдаткаваць на асабістыя патрэбы. Агульная сума шкоды склала каля 230 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: m.progorodsamara.ru
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.