Вы тут

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкi абвясцiла конкурс дзiцячых малюнкаў


Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкi абвясцiла конкурс дзiцячых малюнкаў «ПраБег. Мiнскi паўмарафон вачамi дзяцей».


 Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць малюнак на бегавую i спартыўную тэматыку. Вiтаецца выкарыстанне выявы беларускiх лёгкаатлетаў i беларускiх славутасцяў. Арганiзатары папярэджваюць, што на конкурс не прымаюцца калажы i аплiкацыя, а таксама малюнкi, выкананыя ў праграмах для графiчнага мадэлявання або дызайну. Малюнак павiнен быць падпiсаны з адваротнага боку або на асобным лiстку. Неабходна ўказаць прозвiшча, iмя, узрост удзельнiка, звесткi аб бацьках, паштовы адрас i, пры наяўнасцi, e-mail.

Конкурс праходзiць у чатырох узроставых катэгорыях: дзецi з 3 да 6 гадоў, дзецi з 7 да 10 гадоў, дзецi з 11 да 15 гадоў i падлеткi з 16 да 18 гадоў. Работы прымаюцца да 20 жнiўня па паштовым адрасе Беларускай федэрацыi лёгкай атлетыкi: вул. Кiрава, д. 8, корп. 6, каб. 708, 220030, г. Мiнск.

З 21 жнiўня да 1 верасня члены журы выберуць пераможцаў. Карыстальнiкi сайта БФЛА таксама абяруць сваiх фаварытаў праз галасаванне. З 8 па 13 верасня адбудзецца выстаўка малюнкаў. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 13 верасня ў рамках Мiнскага паўмарафону–2020. Аўтары найлепшых работ у кожнай катэгорыi атрымаюць спецыяльны прыз ад партнёраў i арганiзатараў Мiнскага паўмарафону. Малюнак абсалютнага пераможцы будзе размешчаны на бiлбордзе на самай ажыўленай вулiцы беларускай сталiцы з указаннем аўтара.

Нагадаем, што Мiнскi паўмарафон–2020 адбудзецца 13 верасня. Плануецца, што ў самай вялiкай бегавой падзеi краiны прымуць удзел 42 тысячы чалавек.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.