Вы тут

Месца для жабкi шукалі жыхары Брэста


У адным з папярэднiх нумароў «МС» я пiсала пра новы тэлеграм-канал кiраўнiка Брэста Аляксандра Рагачука ў кантэксце самакiравання. Старшыня выканкама ледзь не кожны дзень падкiдвае сваiм падпiсчыкам тэмы для абмеркавання. Дык вось прыкладна тыдзень таму мэр горада падзялiўся здымкам новага арт-аб'екта — жабкi.


Жабка пакуль знаходзiцца на адным з камунальных прадпрыемстваў i чакае свайго новага месца жыхарства. Мэр прасiў выказаць прапановы наконт магчымага адраса ўстаноўкi гэтай мiлай скульптуры. А што — выглядае цiкава. Ёсць жа помнiк вераб'ю ў Баранавiчах альбо сабаку ў Пiнску — у нас няхай будзе жабка. Не дзiва, што многiя адгукнулiся на заклiк выказацца.

Праз некалькi дзён мэр падзялiўся лiстамi, якiя паступiлi на электронную пошту выканкама. Гараджане прапаноўвалi пасялiць жабку на набярэжнай каля фантана, на рагу бульвара Касманаўтаў i вулiцы Мiцкевiча. Адзiн падпiсчык выказаўся за тое, каб паставiць яе на вулiцы Войкава каля крамы «На балоце». Дарэчы, назва магазiна ўзялася не з паветра: гэту мясцiну там так называюць вельмi даўно.

Далучаюся да меркавання мэра наконт апошняй прапановы: «Справядлiва». А вось подпiс, на маю думку, можна нанесцi iншы — з улiкам мясцовасцi. У аўтарскiм варыянце арт-аб'екта ён выглядае так: «Задушила многих, а некоторых и сейчас душит». Справа ў тым, што крама «На балоце» працуе ў кругласутачным рэжыме. Паводле слоў знаёмага таксiста, гараджане ў начны час ездзяць сюды «дагнацца». Дык, можа, варта ўспомнiць адпаведны фразеалагiзм ды напiсаць нешта накшталт «Не набiрайся як жаба гразi»?

Святлана ЯСКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?