Вы тут

А вы заўважылi, як папрыгажэла Жодзiна?


Некалькi гадоў таму была распрацавана маштабная канцэпцыя развiцця Жодзiна, якая ўключала ў сябе практычна ўсе аспекты гарадской iнфраструктуры, пачынаючы з пашырэння межаў i заканчваючы светлавым i кветкавым афармленнем вулiц i будынкаў. Глабальнае пераўтварэнне прынесла вынiкi. У 2018-м Жодзiна стала пераможцам у рэспублiканскiм конкурсе па добраўпарадкаваннi. I многiя пастаўленыя тады мэты сёння выкананы. Напрыклад, у канцы мiнулага года горад прырос на 266 гектараў, а на працягу апошнiх гадоў былi адрамантаваны дарогi, змянiлiся некаторыя двары, з'явiлiся пешаходныя развязкi i крэатыўныя аб'екты добраўпарадкавання, паведамляе газета «Жодзiнскiя навiны».


Дарогi, дарогi…

Адразу некалькi ключавых гарадскiх вулiц абнавiлiся за апошнiя гады. Да лiку такiх адносiцца i Маскоўская. Новы бардзюрны камень, зялёныя зоны, што адмяжоўваюць праезную частку ад пешаходных дарожак, якiя «апрануты» ў тратуарную плiтку... Акрамя гэтага, аўтобусныя прыпынкi перанесены ў аптымальныя месцы, устаноўлена два святлафоры i 26 новых асвятляльных апор.

Як запэўнiлi дарожнiкi, на працягу пяцi гадоў (такi гарантыйны тэрмiн эксплуатацыi) пасля рамонту вулiца Маскоўская забяспечыць кiроўцам i пешаходам рух без сучка, задзiрынкi i выбоiнкi.

Ды i ўся вулiчна-дарожная сетка так цi iнакш абнаўляецца. Была заасфальтавана падарожная частка вулiцы Савецкай, праведзены ямачны рамонт дарог на вулiцах 8 Сакавiка, 50 год Кастрычнiка, Ракасоўскага, Дзеравянкi, праспектаў Скарыны, Ленiна, у завулку Маладзёжным. А таксама зроблена суцэльнае асфальтаванне разбiтага ўчастка вулiцы 8 Сакавiка (у раёне СШ № 6).

Любiмы мой дворык

Добраўпарадкаваны горад — гэта не толькi роўныя дарогi, грамадскiя тэрыторыi, што радуюць вока, але i тыя часткi, якiя не заўсёды прыкметныя, — двары. Таму пастаянна комплексна ўладкоўваюцца дваровыя тэрыторыi, якiя забяспечваюцца месцамi для паркоўкi, удасканальваюцца ўнутрыквартальныя праезды, ствараюцца пешаходныя дарожкi, бардзюры, дзiцячыя гульнявыя пляцоўкi, дэкаратыўныя кампазiцыi, малыя архiтэктурныя формы i кветнiкi. Толькi за апошнiя тры-чатыры гады праведзены капiтальны рамонт дваровых тэрыторый практычна цэлага квартала: у межах праспекта Ленiна i вулiцы Ракасоўскага (дамы № 6, 6а, 8 на вулiцы Ракасоўскага i 2, 4 на праспекце Ленiна), у дварах па вулiцы 50 год Кастрычнiка, 12-14, на праспекце Мiру, 26—36, праспекце Ленiна, 14а i iншых.

На сродкi, сабраныя падчас гарадскога суботнiка, былi закуплены i ўстаноўлены дзесяць дзiцячых гульнявых пляцовак. У агульную скарбонку ўладкавання двароў уносяць уклад i гарадскiя прадпрыемствы i арганiзацыi. Дзякуючы падтрымцы БелАЗа, ЦЭЦ, «Белаўтазапчастак», «Свiтанка» атрымалася добраўпарадкаваць двары i пешаходныя развязкi. Напрыклад, вялiкi двор на вулiцы Савецкай, 11 адрамантаваны сiламi ААТ «Будмехсэрвiс». ЖКГ уладкавала двары на вулiцы Купрыянава: дамы 17, 19, 21. Таксама абнавiлiся тэрыторыi каля дамоў № 13,19а на вулiцы Савецкай. Iзноў жа за кошт прадпрыемстваў i арганiзацый у дварах з'явiлiся i спартыўныя трэнажоры.

Бераг злева, бераг справа

У канцы мiнулага года адбылося ўрачыстае адкрыццё моста ў Зарэччы. Сёння гэта сучасная, а галоўнае, бяспечная канструкцыя агульнай плошчай 252,5 кв. м, працягласцю 23,3 метра, разлiчаная на вагавую нагрузку звыш 114 тон. Гэта значыць, па ёй можа спакойна рухацца як грузавая, так i сельгастэхнiка. Пераправа цераз раку Плiса многiя гады звязвала горад з Зарэччам, але не толькi жыхары прыватнага сектара карысталiся ёй, а i работнiкi шэрагу буйных прадпрыемстваў.

Аднак у 2015 годзе канструкцыя была прызнана аварыйнай i закрыта на капiтальны рамонт. Нягледзячы на ўсе цяжкасцi з фiнансаваннем i значныя змены ў першапачатковым праекце, мост, такi неабходны гораду, быў адкрыты, i бяспечны рух па iм адноўлены. Больш за тое, у далейшым праз яго плануецца зрабiць яшчэ адзiн выезд на рэспублiканскую трасу М1.

Загаловак у газеце: Калi ўзяцца талакой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?