Вы тут

Прэзідэнт даручыў даць прававую ацэнку законнасці альтэрнатыўнаму падліку галасоў у дзень выбараў


Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па забеспячэнні бяспекі на выбарчай кампаніі, якая праходзіць зараз у Палацы Незалежнасці. На сустрэчы прысутнічаюць кіраўнікі Саўміна, палат парламенту, сілавых ведамстваў, Вярхоўнага суда і Адміністрацыі Прэзідэнта.


Яшчэ адна тэма нарады, якую агучыў лідар краіны, — гэта альтэрнатыўны падлік галасоў у дзень выбараў. Ён даручыў Генеральнай пракуратуры, судам даць ацэнку законнасці падобных ініцыятыў. У судах, калі такія звароты туды паступяць, сказаў кіраўнік дзяржавы

Ён падкрэсліў, што ў любым выпадку ўсім, хто будзе галасаваць, неабходна даць магчымасць зрабіць гэта «спакойна, святочна, не асцерагаючыся нападак і ўмяшання ў асабісты выбар чалавека». «Я вельмі сур’ёзна манітору сітуацыю па галасаванні — годна, прыгожа, ідуць людзі. Нікому не перашкаджаюць. Хтосьці на дачу хоча паехаць у выхадны, хтосьці туды-сюды. Мы ж не па пошце галасуем, як у некаторых дзяржавах», — адзначыў Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.