Вы тут

Прэзідэнт даручыў запрасіць у Беларусь генпракурораў Украіны і Расіі для разгляду сітуацыі з затрыманымі баевікамі


Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па забеспячэнні бяспекі на выбарчай кампаніі, якая праходзіць зараз у Палацы Незалежнасці. На сустрэчы прысутнічаюць кіраўнікі Саўміна, палат парламенту, сілавых ведамстваў, Вярхоўнага суда і Адміністрацыі Прэзідэнта.


Каб зняць размовы пра «33 волатаў» (так Прэзідэнт назваў затрыманых прадстаўнікоў прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера»), ён даў даручэнне запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Украіны і Расіі для вырашэння сітуацыі.

«Усе ж заклапочаныя гэтай праблемай, сур’ёзная праблема. Пакладзіце ўтраіх (генеральныя пракуроры — Зв.) перад сабой міжнародныя дамовы і пагадненні, якія ў нас з Расійскай Федэрацыяй і Украінай, якія мы падпісалі ў шматбаковым плане (мы ж абавязкі ўзялі на сябе і ў гэтай сітуацыі таксама), нашы законы. Старшыня Следчага камітэта вам даложыць разам з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і аператыўную інфармацыю, і інфармацыю следчых аб расследванні. Вось дакументы, вось інфармацыя — на стол. Не прыедуць, пытанне вырашым мы без іх», — сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што трэба праблему вырашаць выключна з пункту гледжання законаў, а не па прынцыпе, «хто грамчэй скажа па тэлевізары». Аляксандр Лукашэнка дадаў, што яшчэ адзін важны нюанс — гэта чалавечнасць, «бо законы не ўсё прадугледжваюць, неабходна зыходзіць з чалавечага фактару».

«І мы вырашым гэту праблему. Ніякай палітызацыі быць не павінна. Нам не трэба спектаклі ні палітычныя, ні эканамічныя. І пужаць нас таксама не трэба наступствамі. Мы ведаем пра ўсе наступствы. Не трэба нас пужаць амерыканцамі, натаўцамі. Не амерыканцы і не натаўцы сюды даслалі 33 чалавекі, калі ж на тое пайшло, — канстатаваў кіраўнік краіны. — Сядзьце ўтраіх, рабіце, як лічыце магчымым, на падставе нашых законаў, міжнародна-прававых актаў. Прыміце рашэнне па гэтых хлопцах».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».