Вы тут

У Барысаве кватарант выкраў будаўнічыя інструменты


У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС звярнулася 38-гадовая жыхарка райцэнтра. Яна заявіла аб крадзяжы маёмасці з яе дома на суму звыш 1600 рублёў.


Падчас гутаркі з пацярпелай вартавыя правапарадку высветлілі, што раней у яе на працягу некалькіх месяцаў жыў 29-гадовы жыхар Барысаўскага раёна. Крыху больш за два тыдні таму малады чалавек з'ехаў і, хутчэй за ўсё, прыхапіў з сабой дарагую бензапілу, электрапілу, перфаратар і балгарку.

Прыехаўшы дадому, жанчына адразу ж заўважыла адсутнасць электраінструментаў і адразу ж звязалася з кватарантам. Апошні сваю датычнасьць да знікнення маёмасці адмаўляць не стаў, але і аддаваць крадзенае не спяшаўся. Яна зразумела, што сама ўрэгуляваць сітуацыю не зможа, і звярнулася ў праваахоўныя органы.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў дачыненне да крадзяжу былога кватаранта пацвердзілася. Усё скрадзенае ён паспеў прадаць: нешта рэалізаваў на рынку, штосьці аддаў свайму знаёмаму за сімвалічны суму. Па інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, атрыманыя грошы, а гэта больш за 100 рублёў, выдаткаваў на алкаголь.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная. Вядома, што раней мужчына неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.