Вы тут

Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75%


За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75%. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.


Па дадзеных Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16%, у Гомельскай — 16,44%, у Гродзенскай — 10,01%.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 14,61%, у Мінску — 11,73%.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і працягнецца па 8 жніўня ўключна.

Прэв’ю: zhodinonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?