Вы тут

У Гродне медыкі і міліцыянеры ўгаварылі дзяўчыну не скокаць з моста


5 жніўня ў цэнтры Гродна дзяўчына хацела саскочыць з моста — інфармацыю пра гэта супрацоўнікі Дэпартамента аховы атрымалі ад грамадзян, гаворыцца ў Telegram-канале МУС Беларусі.


Убачыўшы міліцыянераў, дзяўчына, якая выглядала ўстрывожана, сказала не набліжацца, пагражаючы ў адваротным выпадку скочыць уніз. Медыкі і міліцыянеры здолелі адгаварыць яе і тым самым прадухілілі трагедыю.

Жыццю і здароўю дзяўчыны нічога не пагражае. Як высветлілася пазней, прычынай такога ўчынку стала сварка з блізкімі.

Прэв’ю: newgrodno.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.