Вы тут

Брэкчыя на Месяцы


Кітайскія даследчыкі ідэнтыфікавалі рэчыва, знойдзенае на спадарожніку.


Кітайскія даследчыкі абвясцілі вынікі аналізу гелепадлбнага рэчыва, знойдзенага ў мінулым годзе месяцаходам «Юйту-2» кітайскага зонда «Чан’э-4» у кратары на адваротным баку Месяца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У апублікаваным у навуковым часопісе «Earth and Planetary Science Letters» артыкуле, даследчыкі з шэрагу інстытутаў Акадэміі навук Кітая апісалі гэтае рэчыва як «цёмна-зялёную, бліскучую, ударную, плаўленую брэкчыю», выяўленую на дне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс-Эйткен на адваротным баку Месяца. Даўжыня і шырыня субстанцыі склалі каля 52 і 16 см адпаведна.

Брэкчыя — гэта тып каменя, які складаецца з фрагментаў мінералаў або горнай пароды.

Параўнаўшы здымкі, зробленыя месяцаходам «Юйту-2», з узорамі, прывезенымі з Месяца амерыканскімі місіямі «Апалон», кітайскія даследчыкі выявілі іх падабенства, і выказалі здагадку, што рэчыва магло ўтварыцца ў выніку магутнага ўдару, напрыклад, падзення метэарыта на Месяц. Спецыялісты таксама заявілі, што ў выніку гэтага ўдару месяцовы рэгаліт і брэкчыя расплавіліся, утварыўшы дадзенае рэчыва. Месяцовы рэгаліт, які пакрывае паверхню натуральнага спадарожніка Зямлі, з’яўляецца сумессю парашкападобнага пылу і каменных абломкаў.

Прэв’ю: poisknews.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.