25 верасня, пятніца

Вы тут

У любым калектыве ёсць людзі творчыя і энергічныя, якіх трэба разварушыць і падтрымаць


Дырэктар Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Іна КАЗАКОВА:


«Музеі ў сучасным грамадстве павінны адпавядаць часу. У любым калектыве, напэўна, ёсць людзі творчыя і энергічныя, якіх трэба разварушыць і падтрымаць. І тады ўсё атрымаецца, нягледзячы нават на матэрыяльныя цяжкасці... Напрыклад, старонку ў Інстаграм ад імя музея мы вядзем на маім асабістым мабільным тэлефоне. Гэта зручна, бо я сама запаўняю кантэнт, раблю фота і аператыўна іх размяшчаю. Да таго ж, добра ведаю фонды, магу сфарміраваць пост да любой даты. Іншыя супрацоўнікі актыўна падключаюцца, дасылаюць фатаграфіі, даюць спасылкі на музей на сваіх асабістых старонках у сацыяльных сетах.

Актыўнасць у інтэрнэце дапамагае ў стварэнні новых праектаў, падтрымлівае інтарэс наведвальнікаў. У нас ёсць праект «Дзень нараджэння земляка», нядаўна мы ў яго рамках віншавалі Валерыя Барашкава — першага народнага настаўніка Беларусі, ганаровага жыхара Чавус. Да гэтага — прызёра Алімпійскіх гульняў Сяргея Новікава, актрысу і рэжысёра Кацю Шымялёву... Такія пасты пашыраюць кола падпісчыкаў, з якімі мы узаемадзейнічаем.

Сучаснае грамадства дыктуе свае ўмовы і музеі не могуць заставацца ўбаку. Поспех тут залежыць яшчэ і ад стабільнасці калектыву. У нас няма цякучкі кадраў, хоць нехта сыходзіць з-за невялікіх заробкаў. Падчас пандэміі на каранавірус колькасць наведвальнікаў зменшылася, і мы сталі больш выходзіць у віртуальную прастору. У маі адкрылі ютюб-канал, размясцілі створаны з дапамогай работнікаў раённага Дома культуры мініканцэрт, прымеркаваны да Дня музейных работнікаў, на старонцы БРСМ у «ВКонтакте» размяшчам матэрыялы.

Музей — гэта для раёна асяродак культуры, прынамсі, у Чавусах. У нас ладзяцца сустрэчы пакаленняў, камерныя вечарыны. Да нас людзі ідуць з задавальненнем, у нас ёсць пастаянныя сябры, якія дапамагаюць збіраць экспанаты, як правіла, гэта пенсіянеры. Вельмі любяць да нас прыходзіць і юныя жыхары і госці Чавус і Чавускага раёна. З лютага гэтага года спецыяльна для дзяцей мы рэалізуем інтэрактыўны праект «Казкі на падушках», падчас якога на роднай мове ад першай асобы не толькі апавядаем казачныя гісторыі, але і дэманструем музейныя прадметы, знаёмім праз іх з гісторыяй нашай зямлі і народу.

Калі Чавускі музей быў уключаны ў дзяржаўную праграму «Культура Беларусі», мы атрымалі два камп’ютары, фотаапарат, прынтар. Было б здорава зноў трапіць у падобную праграму. У нас пры музеі ёсць сувенірная лаўка, мы трохі зарабляем пазабюджэтныя сродкі, але трэба плаціць падаткі, абслугоўваць касу, утрымліваць будынак...

У сістэме культуры музеі стаяць асабняком, бо гэта навукова-даследчыя ўстановы. Тым не менш, яны не засоўваюцца, пра іх чутно, і іх чуюць, заўважаюць. Адбываецца шмат прыемных момантаў, звязаных з музейным жыццём. Вельмі спадзяёмся, што ўзрасце цікавасць і ўвага і да раённых музеяў. Мы над гэтым працуем».

Запісала Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.