Вы тут

Мінчанін напаў на міліцыянера на выбарчым участку


4 жніўня на адзін з выбарчых участкаў Кастрычніцкага раёна сталіцы ў абедзенны час прыйшоў 43-гадовы мужчына. Ён пачаў стукаць у дзверы і ў выніку разбіў шкло. Відавочцы здарэння неадкладна звярнуліся ў праваахоўныя органы, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.


Пры высвятленні прычын здарэння адзін з праваахоўнікаў атрымаў ад хулігана ўдар па галаве.

Па папярэдніх дадзеных, падазраваны знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Ад медыцынскага агляду мужчына адмовіўся.

У дачыненні да мінчаніна распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства), арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.

Мужчына затрыманы, праводзяцца следчыя дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».