23 верасня, серада

Вы тут

«Попыт на праўду i справядлiвасць расце. Таму фармалiзм, раўнадушша i дыстанцыяванне недапушчальныя»


У Савеце Рэспублiкi адбылося закрыццё трэцяй пазачарговай сесii. Вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента Анатоль IСАЧАНКА звярнуў увагу сенатараў на тое, што Пасланне Прэзiдэнта беларускаму народу i парламенту павiнна стаць прадметам глыбокага аналiзу i кiраўнiцтвам да дзеяння кожнага.


«Савет Рэспублiкi таксама павiнен зрабiць важкi ўнёсак у практычную рэалiзацыю палажэнняў Паслання. Абарона iнтарэсаў айчынных вытворцаў, падтрымка сацыяльна адказнага бiзнесу, стварэнне камфортных умоў жыцця на вёсцы, забеспячэнне раўнамернага развiцця рэгiёнаў, супрацьдзеянне пагрозам на iнфармацыйным полi — у вырашэннi гэтых i iншых задач павiнен прыняць самы актыўны ўдзел Савет Рэспублiкi, — акцэнтаваў увагу Анатоль Iсачанка. — Паўнамоцтваў у нас для гэтага дастаткова».

Ён адзначыў, што абавязак сенатараў — данесцi ключавыя тэзiсы звароту Прэзiдэнта да грамадзян, правесцi шырокую растлумачальную работу, прыцягнуць да яе дэпутатаў мясцовых Саветаў.

«Важна арганiзаваць гэту работу ў фармаце дыялогу. Трэба ведаць i разумець, што думаюць людзi аб праблемах, закранутых кiраўнiком дзяржавы, i якiя шляхi iх вырашэння бачаць. Зваротная сувязь дазволiць дасягнуць максiмальнага вынiку ў рэалiзацыi праграмных установак Прэзiдэнта. Попыт на праўду i справядлiвасць расце — гэта падкрэслiў у сваiм Пасланнi кiраўнiк дзяржавы. Таму фармалiзм, раўнадушша i дыстанцыяванне проста недапушчальныя», — перакананы ён.

Анатоль Iсачанка падкрэслiў, што Беларусь заўсёды была i павiнна застацца тэрыторыяй стабiльнасцi i дабрабыту. Гэтаму павiнен садзейнiчаць i Савет Рэспублiкi.

«Узважаная канстытуцыйная рэформа, своечасовая актуалiзацыя дзеючага заканадаўства, аператыўнае вырашэнне праблем, якiя хвалююць суграмадзян, павышэнне эфектыўнасцi ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, актыўнае прасоўванне нацыянальных iнтарэсаў метадамi парламенцкай дыпламатыi — усё гэта зона ўвагi i адказнасцi парламентарыяў», — падкрэслiў вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.