Вы тут

Дастаўка з плюсам


У кітайскім сектары экспрэс-дастаўкі ўстойлівы рост.


Устойлівы рост быў зарэгістраваны ў кітайскім сектары экспрэс-дастаўкі ў першым паўгоддзі пасля хуткага аднаўлення на фоне эпідэміі COVID-19. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як паведаміў прадстаўнік упраўлення, дзякуючы аднаўленню прадпрымальніцкай дзейнасці, сярэднія тэмпы росту аб’ёму аперацый у гэтым сектары ў першым паўгоддзі склалі 22,5 працэнта, што амаль роўна сярэдняму ўзроўню ў папярэднім годзе.

У другім квартале аб’ём штодня апрацаваных пасылак дасягнуў 240 млн. адзінак, што засталося на вышэйшым узроўні за аналагічны перыяд 2019 года.

Намеснік дырэктара цэнтра развіцця і даследаванні пры Дзяржаўным паштовым упраўленні КНР Ху Кай заявіў, што рост аб’ёму аперацый абумоўлены тэндэнцыяй хуткага развіцця анлайн-пакупак і магутным імпульсам электроннай камерцыі. Былі дастаўлены больш чым 400 млн. пасылак з супрацьэідэмічнымі сродкамі, для чаго былі задзейнічаныя каля 90 тыс. аўтамабіляў экспрэс-дастаўкі і каля 800 грузавых авіярэйсаў.

Згодна з дакладам ведамства, у чэрвені індэкс развіцця сектара экспрэс-дастаўкі павялічыўся на 75,1 працэнтаўу гадавым вылічэнні. Гэты паказчык складзены на аснове дадзеных кур’ерскіх службаў буйных лагістычных кампаній Кітая, і адлюстроўвае агульную дзелавую актыўнасць і тэндэнцыі сектара экспрэс-дастаўкі Кітая.

Прэв'ю: elka-russ.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.