Вы тут

Эканоміка Кітая працягне аднаўляцца


У другім паўгоддзі.


Кітайская эканоміка мае дастатковую падтрымку для захавання ўстойлівага аднаўлення ў другой палове 2020 года, заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Лю Айхуа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

«Стабільнае аднаўленне эканомікі Кітая ў першым паўгоддзі заклала трывалы падмурак для працягу аднаўлення ў другой палове года», — заявіла эксперт, адзначыўшы аднаўленне некалькіх ключавых эканамічных паказчыкаў як увогуле ў першым паўгоддзі, так і ў другім квартале ў прыватнасці.

Негатыўны эфект ад эпідэміі COVID-19 быў ў цэлым кантраляваным, а кітайская эканоміка прадэманстравала выдатныя магчымасці па самарэгуляцыі, заявіла Лю Айхуа, дадаўшы, што перавагі краіны ў прамысловай сістэме, інфраструктуры і рынку працягнуць змякчаць гэтае ўздзеянне.

Падчас эпідэміі з’явілася мноства новых галін і бізнес-мадэляў. Яны працягнуць аказваць моцную падтрымку эканамічнаму аднаўленню ў другой палове года, адзначыла Лю Айхуа, дадаўшы, што эфект ад макрапалітыкі будзе бачны ў будучыні.

«Мы цалкам упэўненыя ва ўстойлівым аднаўленні кітайскай эканомікі ў другім паўгоддзі», запэўніла яна, адзначыўшы, што Кітай валодае базісам, патэнцыялам і ўмовамі для дасягнення гэтай мэты. Тым не менш, Лю Айхуа таксама падкрэсліла, што эпідэмія COVID-19 зараз распаўсюджваецца па свеце хуткімі тэмпамі, а сусветная эканоміка зноў перажывае не лепшыя часы. Аднаўленне ўнутранага попыту ў Кітаі таксама буксуе, а ў стабілізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і забеспячэнні працаўладкавання назіраюцца вялікія цяжкасці.

Прэв’ю: chinatutor.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».