Вы тут

Генетычны код. Разгадаць яго дапамогуць эксперты


Цi ведалi вы, што ДНК чалавека можа расказаць пра многае? Напрыклад, пра iндывiдуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, схiльнасць да развiцця розных захворванняў, спартыўныя перспектывы, нават пра псiхаэмацыянальныя асаблiвасцi. I гэты спiс можна працягваць доўга. Загадчыца лабараторыi генетыкi чалавека Iнстытута генетыкi i цыталогii НАН Беларусi Iрма МАСЭ адзначае, што на сёння самая запатрабаваная паслуга сярод клiентаў — гэта дыягностыка па выяўленнi генетычных прычын невыношвання цяжарнасцi.


— Нашы супрацоўнiкi даследуюць 24 гены, ад якiх можа залежаць яе нармальнае працяканне. На сёння 50 працэнтаў тых, у каго ёсць праблемы з зачаццем дзiцяцi, пасля атрымання вынiкаў даследавання, з дапамогай медыкаў выпраўляюць праблему. Мы выкарыстоўваем унiкальныя тэхналагiчныя прыёмы, якiя дазваляюць зрабiць таннейшай гэтую методыку, i думаем пра тое, каб яна была даступная для ўсiх.

Як дазналiся ў спецыялiстаў, на сёння многiх цiкавiць пытанне даўгалецця. Вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi экалагiчнай генетыкi i бiятэхналогii Iнстытута генетыкi i цыталогii Алена МIХАЛЕНКА расказала, што вучоныя Беларусi i Сардзiнii зараз праводзяць сумесныя даследаваннi па гэтай галiне. Аднак асноўная задача на цяперашнi момант заключаецца ў паляпшэннi якасцi жыцця, а не ў павелiчэннi яго працягласцi. Таксама папулярная дыягностыка ў лабараторыi — па нутрыгенетыцы: многiя хочуць высветлiць, цi ёсць у iх адчувальнасць да малочных прадуктаў. Да таго ж ёсць вялiкая цiкавасць да дыягностыкi па дэфiцыце вiтамiнаў.

Што дапамагае сёння спецыялiстам праводзiць розныя генетычныя даследаваннi ў хуткiм рэжыме? Сучаснае абсталяванне i iнфармацыйныя тэхналогii. Напрыклад, чалавеку спатрэбiлася б каля васьмi гадзiн, каб правесцi пэўную дыягностыку, прыбор жа робiць гэта за паўтары гадзiны. Адзiн запуск дазваляе «счытаць» больш за чатыры тысячы генаў для 34 чалавек. А задача спецыялiстаў заключаецца ў тым, каб гэты аб'ём даных апрацаваць пры дапамозе пэўнага алгарытму.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: ferra.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?