Вы тут

У Віцебску можна ўбачыць больш за 150 прасаў, зробленых у розныя стагоддзi ў розных краiнах


У вiцебскiм Музеi гісторыі прыватнага калекцыянiравання можна ўбачыць больш за 150 прасаў, зробленых у розныя стагоддзi ў розных краiнах. Збор прадастаўлены калекцыянеркай Юліяй Ржэўскай.


Напрыклад, вугальныя прасы, вынайдзеныя ў XVIII стагоддзi. Каб яны як мага даўжэй былi гарачыя, унутр загружалi гарачае вуголле. Цiкава, што нашы продкi, калi не выкарыстоўвалi гэтую прыладу, рабiлi з яе пастку для грызуноў. Вугальнымi прасамi, дарэчы, карыстаюцца i ў наш час.

Пэўны перыяд XIX стагоддзя выкарыстоўвалi газавыя прасы, якiя далучалiся пры дапамозе металiчных трубачак да газавых балонаў. Аднак з iх з'яўленнем пачасцiлiся выпадкi ўцечкi газу, i як вынiк — пажары.

На выстаўцы можна ўбачыць i жароўню XIX стагоддзя — вельмi «кантрасны» ў параўнаннi з вугальным прасам экспанат. Справа ў тым, што прыкладна такiмi ж каля 4000 гадоў таму ў Кiтаi катавалi. У коўш засыпалi нагрэтыя пясок, камянi, вугаль, i... Пазней кiтайская прамысловасць перайшла на выраб жароўняў у выключна мiрных мэтах.

Паказана тут i драўляная канструкцыя — прылада, зробленая таксама прыблiзна ў пазамiнулым стагоддзi з рыфленай дошкi i каталкi. Такiмi карысталiся i ў Беларусi.

У пачатку XX стагоддзя прыдумалi спiртавы прас. Але з-за высокага кошту — прыбор каштаваў каля пяцi рублёў, прыкладна столькi ж, колькi карова — ён быў цяжкадаступны для набыцця небагатымi людзьмi. Завiднымi жанiхамi i нявестамi лiчылiся тыя, у каго ў сям'i быў такi прас.

Першы электрычны прас з'явiўся ў ЗША. Яго запатэнтаваў Генры Сiлi 6 чэрвеня 1882 года. З тых часоў такiя прылады ўдасканалiлiся i трывала ўвайшлi ў наша жыццё.

Сярод электрычных, якiя можна ўбачыць у Вiцебску, ёсць i невялiчкiя, якiя лёгка можна схаваць нават у кiшэнi. Гэтыя мiнi-прыборы выраблялi спецыяльна для таго, каб iх можна было ўзяць з сабой у паездку.

Здзiўляюць сваiм выглядам прыстасаваннi для прасавання гальштукаў, жаночага адзення, зробленага з вельмi «капрызных» тканiн, для навядзення стрэлак на штанах...

Кожны экспанат — часцiнка эпохi, у якую бытавыя прадметы выкарыстоўвалiся.

Барыс Васiльеў, дырэктар прадпрыемства «Мiнскгардаведка», якое арганiзавала выстаўку, дарэчы, сам калекцыянер прасаў. У яго iх сотнi! Самы рарытэтны зроблены ў XVIII стагоддзi. Падчас замежных камандзiровак дырэктар заўсёды стараецца прывезцi ў Беларусь стары прас. Купляе будучыя экспанаты i на аўкцыёнах. Калекцыянер адзначыў, што такiя выстаўкi ладзяцца, каб людзi часцей наведвалi музеi. Прадпрыемства некалькi гадоў актыўна развiвае турызм у межах Беларусi i робiць стаўку на музейны кiрунак. А тыя, у каго ёсць «Картка госця», якую прапагандуюць у «Мiнскгардаведцы», могуць эканомiць пры пакупцы бiлетаў для наведвання каля двухсот музеяў, а таксама ў крамах i кавярнях.

Адкрытая з месяц таму выстаўка «Музей праса» стала папулярнай сярод гараджан i турыстаў — яе можна ўбачыць да 1 лiстапада.

Аляксандр ПУКШАНСКI, фота аўтара

Загаловак у газеце: Папрасаваў i ў... кiшэню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».